Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа прымала гасцей

Дата: 28 октября 2020 в 09:28, Обновлено 28 октября 2020 в 10:00
Автор: Лось В. М.
166 просмотров

Нашу ўстанову адукацыі наведалі класныя кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.

Настаўнікі прынялі ўдзел у раённым вучэбна-метадычным пасяджэнні класных кіраўнікоў. Пасяджэнне прайшло па тэме "Рэалізацыя праектаў выхаваўчай накіраванасці ў класе як адна з умоў павышэння ўзроўню выхаванасці навучэнцаў". Госці на працягу пасяджэння пазнаёміліся з праектам "Нястрачаная спадчына", рэалізацыя якога пачалася ў верасні 2020 года. Цікавымі былі інсцэніраваныя пастаноўкі "Пакровы насталі - поле прыбралі" і "Восеньскі кірмаш", якія паказалі побыт і жыццё нашых бабуль і дзядуль у час святкавання народных свят. Кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея Дзенісеня Т.І разам з удзельнікамі аб'яднання па інтарэсах "Юны экскурсавод" правялі для гасцей пазнавальную экскурсію "Гартаючы мінулага старонкі". Удзельнікі пасяджэння прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку з элементамі трэнінга "Праектаванне з выхаваўчай рабоце". Кожны класны кіраўнік падзяліўся сваімі думкамі, выказаў падзяку за цёплы прыём. Госці з добрым настроеі пакінулі школу. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.