Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 18 января 2021 в 09:35, Обновлено 18 января 2021 в 10:26
Автор: Лось В. М.
149 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі 10 класа кансультацыю па прадмету. Настаўнік з вучнямі паўтарылі матэрыял і замацавалі яго практычна. 

У час працы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" кіраўнік Карпеня Г.І. паказвала дзецям, як вырабляць кампазіцыі з кветак ў розных тэхніках. У выніку кожны з рабят зрабіў цікавую і прыгожую кампазіцыю ў тэхніцы квілінг.

На секцыі па АФП вучні вучыліся і замацоўвалі прыемы пад'ёму і спуску на лыжах  з горкі.

Спецыялісты СППС правялі з бацькамі кансультацыі па пытаннях выхавання дзяцей у сям'і. Педагог-псіхолаг Пан В.В. паведаміла бацькам аб прафілактыцы жорсткага абыходжання з дзецьмі ў сям'і і наступствамі такіх адносін да дзяцей. 

Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з вучнямі 10 класа гадзіну зносін "Аб каханні падлеткаў", у час якой паведаміла рабятам аб паводзінах паміж юнакамі і дзяўчатамі.

Бацькоўская субота аб'яднала і дзяцей і дарослых. Нягледзячы на марознае надвор'е, адбылася лыжная эстафета, у якой удзельнічалі каманда бацькоў і каманда дзяцей. У нялёгкай лыжнай гонцы перамагла каманда рабят.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Настаўнік інфарматыкі Лось В.М. паўтарылі з вучнямі матэрыял, замацавалі практычна.

Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?". 

Шосты дзень вучні і бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.