Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 1 февраля 2021 в 09:57, Обновлено 1 февраля 2021 в 12:10
Автор: Лось В. М.
267 просмотров

У суботу ва ўстанове прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

У суботу настаўнік Гардзей Г.М. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі пройдзены матэрыял, замацавалі яго практычна. 

У час работы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі"  вучні працягвалі работу над кампазіцыямі з кветак. У выніку ў кожнага атрымалася прыгожая падзелка з паперы ў тэхніцы "квілінг".

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла для бацькоў кансультацыю "Псіхалагічныя прычыны вучэбнай непаспяховасці", занятак "Настрой. Я і мае пачуцці". 

Гульня-падарожжа "Гісторыя піянерскага гальштука" аб'яднала піянераў дружыны імя Колі Гойшыка. Старэйшыя піянеры паведамілі малодшым аб гісторыі піянерскага гальштука, аб піянерскай сімволіцы, аб тым, як на працягу многіх гадоў змянялася сімволіка і як яна выглядае цяпер. 

    

Вучні 11 класа наведалі РТ, якое адбылося на базе ДУА "СШ № 1 г. Ганцавічы".

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Для вучняў 11 класа заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы арганізаваны на базе кабінета інфарматыкі. Вучні разам з настаўнікам Лосем В.М. паўтаралі будову камп'ютараў. 

Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры.

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.