Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Розныя людзі адной краіны

Дата: 9 февраля 2021 в 16:20, Обновлено 9 февраля 2021 в 16:37
Автор: Лось В. М.
302 просмотра

Сёння ва ўстанове прайшла класная гадзіна, прысвечаная Году народнага адзінства.

Класны кіраўнік Дрозд Наталля Аляксандраўна для вучняў 5-9 класаў правяла вусны часопіс “Розныя людзі адной краіны”. У час мерапрыемства Наталля Аляксандраўна звярнула ўвагу, што наша краіна шматнацыянальная і пазнаёміла рабят з народамі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на такое суседства, народы ў нашай краіне жывуць мірна, спакойна.

                           

          На працягу мерапрыемства настаўнік арганізавала з дзецьмі дыялог. Кожны вучань выказаў сваю думку наконт таго, якім з’яўляецца беларускі народ, нягледзячы на нацыянальнасць, веравызванне. Кожны з рабят імкнуўся данесці думку аб добразычлівым, талерантным, мірным народзе, які дзякуючы сваёй згуртаванасці адсвяткаваў 75-годдзе Вялікай Перамогі, штогод святкуе Дзень Незалежнасці.

               

          У гонар непераможнага шматнацыянальнага народа вучні чыталі вершы, празаічныя творы, у якіх беларускія пісьменнікі і паэты ўсхваляюць беларускі народ, адзінсва якога непераможна.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.