Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 15 февраля 2021 в 09:51, Обновлено 15 февраля 2021 в 10:27
Автор: Лось В. М.
156 просмотров

У суботу ў школе прайшоў дзень здароўя.

Вучні школы прынялі удзел у выхаваўчых мерапрыемствах, прысвечаных Дню здароўя.

Вучаніца 10 класа Папека Анастасія правяла для вучняў 6-8 класаў кіналектарый “Што азначае весці здаровы лад жыцця”. Анастасія паведаміла рабятам аб асноўных складаемых здаровага ладу жыцця: правільнае харчаванне, рэжым дня, бадзёры настрой. Рабяты таксама прагледзелі відэаролік “Мы за здаровы лад жыцця”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі меркаваннямі, як кожны з іх прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, які ўплыў гэта аказвае на стан здароўя.

          На стартыўнай секцыі па АФП рабяты правялі спаборніцтвы па настольнаму тэнісу. Мацнейшымі аказаліся вучні 10 класа.

          Спецыялісты СППС правялі з вучнямі гутаркі, заняткі, з бацькамі – кансультацыі.

          Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія прайшлі на базе кабінета інфарматыкі. Настаўнік Лось В.М. разам з вучнямі практычна замацавалі тэарэтычны матэрыял.

          Настаўнік рускай мовы і літаратуры Галуза А.М. правяла з вучнямі кансультацыю па прадмету. Рабяты разам з настаўнікам рыхтаваліся да прадметных алімпіяд, паўтаралі пройдзены матэрыял.

          Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.