Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 15 марта 2021 в 09:24, Обновлено 15 марта 2021 в 10:14
Автор: Лось В. М.
173 просмотра

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі 9 класа прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала вучням правілы выкарыстання артыкляў, іх змяненне.

У час работы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" рабяты працавалі над выкананнем аб'емных фігур, паделак, сувеніраў. Кіраўнік аб'яднання Карпеня Г.І. паказала, як у тэхніцы "квілінг" можна выканаць прыгожую аб'емную падзелку. Дзеці ўсе разам зрабілі невялікі сувенір і пакінулі яго на выставе ў кабінеце.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі занятак "Суд над наркаманіяй". Рабяты у час занятка выконвалі заданні, працавалі ў парах. У выніку ўдзельнікі занятка выпрацавалі агульныя правілы паводзін, здаровага ладу жыцця, у якіх не месца шкодным звычкам, такім як наркаманія. Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з вучнямі 8-9 класаў прафілактычную акцыю "Скажы наркотыкам - НЕ!", у час якой рабяты распаўсюдзілі лістоўкі аб прафілактыцы наркаманіі і шкодных звычках.

Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?". 

Для вучняў 10-11 класаў арганізаваны заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Вучні 10 класа наведалі Ганцавіцкі прафліцэй, а вучні 11 класа - працавалі на базе кабінета інфарматыкі.

Гульнявая праграма "Наша здароўе - у нашых руках" прайшло сярод вучняў 4-7 класаў. У праграме прымалі ўдзел 2 каманды "Вітамінкі" і "Сонейка". Цікавылі і карыснымі былі такія конкурсы, як "Мой рэжым дня", "Здаровае харчаванне", "Рухомыя гульні", інш. У гульні не стала пераможцаў, так як кожная каманда і яе ўдзельнік асабіста імкнуліся паказаць самыя лепшыя вынікі.

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.