Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Карысныя канікулы ў школе

Дата: 5 апреля 2021 в 13:48, Обновлено 5 апреля 2021 в 14:30
Автор: Лось В. М.
204 просмотра

Канікулы заўсёды доўгачаканая пара. У час канікул можна адпачыць ад заняткаў, дамашніх заданняў і заняцца любімай справай.

На вясенніх канікулах вучням нашай школы не было часу сумаваць. Для вучняў былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы”.

 Кожны дзень быў разнастайны на мерапрыемствы. Кожны вучань знайшоў сабе занятак па густу.

Класныя кіраўнікі правялі з вучнямі віктарыны, конкурсы, гульні, у час якіх вучні паказалі свае веды па правілах дарожнага руху, гісторыі роднай вёскі і краіны.

У час канікул у школе працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі. Рабяты з ахвотай займаліся настольным тэнісам, валейболам, гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры, выраблялі сувеніры з паперы, прыроднага матэрыялу, каб падараваць іх сваім родным і блізкім.

Цікавымі былі паходы па ваколіцах вёскі Дзяніскавічы. Рабяты ў час паходаў наведалі Курган Славы і Брацкую магілу, а таксама аб’ект прамысловага комплексу вёскі: сельскагаспадарчы ўчастак “Дзяніскавічы”.

На базе ўстановы ў час канікул працаваў аздараўленчы лагер “Світанак”. У лагеры быў сфарміраваны атрад “Вясёлка”, які меў свой дэвіз, эмблему. Кожны дзень у лагеры пачынаўся з ранішняй гімнастыкі і праходзіў весела і карысна.

Увага ў лагеры ўдзялялася выхаванню здаровага ладу жыцця. Кожны дзень з дзецьмі праводзіліся прагулкі на свежым, рухомыя гульні, заняткі, віктарыны.

У мэтах партыятычнага выхавання з дзецьмі праводзіліся экскурсіі па месцах баявой славы вёскі, інтэлектуальная гульня “Мой край – мая Беларусь”, гутарка “Які прыгожы гэты свет!”.

У рамках акцыі “Карысныя канікулы” быў час і для спартыўных спаборніцтваў. Юнакі і дзяўчаты нашай школы прынялі ўдзел у раённых фінальных спаборніцтвах па валейболу. Імкненне да перамогі, здольнасць трымацца камандай, падтрымліваць адзін аднага прынясло зборнай камандзе юнакоў другое месца.

Канікулы завяршыліся. Школа зноў паклікала за парты на ўрокі. Рабяты з новымі сіламі, станоўчымі эмоцыямі прыступілі да заняткаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.