Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 24 мая 2021 в 09:50, Обновлено 24 мая 2021 в 10:06
Автор: Лось В. М.
186 просмотров

Шосты школьны дзень у школе прайшоў весела і з карысцю.

Вучні 7 і 8 класаў наведалі прадметную кансультацыю па рускай мове. Настаўнік Галуза А.М. паўтарыла з вучнямі пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах, правапіс слоўнікавых слоў, часціны мовы.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” рабяты выраблялі кампазіцыі, пано у розных тэхніках. Асабліва цікавымі былі кампазіцыі ў тэхніцы “квілінг” і з прыроднага матэрыялу.

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі кансультацыі, заняткі. З вучнямі 11 каса праведзена кансультацыя “Я – абітурыент”. Рабяты пазнаёміліся з псіхалагічнымі асаблівасцямі абітурыентаў.

Вучні 9 класа наведалі Ганцавіцкі прафліцэй з мэтай прафарыентацыі. Рабятам паведамілі аб прафесіях, якія могуць атрымаць будучыя абітурыенты.

У час кінаморафона "Глядзі і памятай" дзеці прагледзелі фільм "Мы из будущего 1". Дзеці ўбачылі погляд моладзі на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У фільме адлюстраваны падзеі вайны, якія, нягледзячы на сацыяльны статус людзей, з'яўляюцца аднолькавымі для ўсіх. 

Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у гульні “Прафесіі на літару…”. Класны кіраўнік Сайка Т.А. пазнаёміла вучняў з прафесіямі на розныя літаты. Гульня была займальнай і пазнавальнай. Вельмі шмат прафесій назвалі дзеці на літару “к”, “м”, “н”.

Піянеры дружыны імя Колі Гойшыка прынялі ўдзел у раённым злёце да Дня піянерскай дружбы. Пічнеры прынялі ўдзел у конкурсах, рухомых гульнях.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.