Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Спартыўнае лета

Дата: 24 августа 2021 в 09:50, Обновлено 24 августа 2021 в 14:42
Автор: Лось В. М.
118 просмотров

На працягу летніх канікул ва ўстанове працаваў рознаўзроставы атрад "Спартыўнае лета"

Здаровы лад жыцця заўсёды вабіў нашых хлопчыкаў і дзяўчынак. Рухомыя гульні, спаборніцтвы, прагулкі на свежым паветры - самы цікавы і карысны занятак у час летніх канікул.

Рознаўзроставы атрад "Спартыўнае лета" сабраў самых актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы. На працягу жніўня рабяты наведвалі спартыўныя пляцоўкі, прымалі ўдзел у спаборніцтвах, турнірах, арганізоўвалі дыскусіі, гутаркі па пытаннях арганізацыі і выдзення здаровага ладу жыцця.

Асабліва цікавай для дзяцей была гутарка "Беларусь спартыўная". Удзельнікі атрада пазнаёміліся зса спартыўнымі дасягненнямі краіны за ўсю гістрыю суверэннай Беларусі. Кіраўнік атрада Ларыса Іосіфаўна паведаміла рабятам біяграфію алімпійскіх чэмпіёнаў нашай краіны.

Спартыўнае свята "Будучыя спартсмены Беларусі" аб'яднала не толькі членаў атрада. Спаборніцтвы, эстафету наведалі і сябры удзельнікаў атрада. Свята прайшло вынікова.

Таксама ў час працы атрада былі праведзены турніры па валейболу, піянерболу, футболу, у час якіх рабяты паказалі свой спрыт, добрую фізічную падрыхтоўку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.