Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 6 сентября 2021 в 09:27, Обновлено 6 сентября 2021 в 09:52
Автор: Лось В. М.
127 просмотров

У суботу вучні наведалі выхаваўчыя мерапрыемствы, кансультацыі

Шосты школьны дзень сабраў у школе хлопчыкаў і дзяўчынак на выхаваўчыя мерапрыемствы, кансультацыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры правяла з вучнямі кансультацыі па беларускай мове. На пачатак навучальнага года настаўнік нагадала аб правапісу запазычаных слоў, уласных назваў.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі 5 класа занятак “Навічок у сярэдняй школе”. Рабяты перайшлі на ІІ ступень навучання і выхавання, што выклікае цяжкасці пры адаптацыі. Педагог-псіхолаг даведалася аб цяжкасцях, якія ўзніклі ў першыя дні вучобы і прапанавала вучням практыкаванні, якія дапамогуць адаптацыі прайсці без цяжкасцей.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія прайшлі на базе Ганцавіцкага ліцэя.

У рамках тыдня бяспекі дарожнага руху, сярод вучняў 1,3,4 класаў прайшла віктарына “Дарожны знак”. Класны кіраўнік Карпеня Г.І. падрыхтавала для вучняў цікавыя заданні, пытанні, якія дапамагаюць арыентавацца вучням на вуліцы ў час руху.

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.