Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я жыву ў Беларусі

Дата: 16 сентября 2021 в 16:33, Обновлено 16 сентября 2021 в 16:49
Автор: Лось В. М.
169 просмотров

У рамках Тыдня народнага адзінства сярод вучняў 1,3,4 класаў прайшла пазнавальная віктарына "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

Сярод вучняў 1,3,4 класаў прайшла пазнавальная віктарына “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Класны кіраўнік Берташ Надзея Генадзьеўна разам з вучнямі падарожнічала па абласных цэнтрах нашай Радзімы, паведаміла аб сучасных дасягненнях у прамысловасці, навуцы, культуры. Дзеці даведаліся аб заводах, якія выпускаюць тэхніку, фабрыках, навуковых цэнтрах. Настаўнік звярнула ўвагу, што ўсё тое, што мы маем, дасталася дзякуючы працавітаму і дружнаму народу, які пражывае ў Беларусі, шануе сваю гісторыю, дзяржаўныя сімвалы і ганарыцца, што ён – беларус.

У час гутаркі перад вучнямі настаўнік паставіла праблемнае пытанне: што трэба рабіць, каб Радзіма была прыгажэйшай, мацнейшай, развітай, паважанай сярод іншых краін. Кожны вучань імкнуўся выказаць сваю думку. Дзеці ў адзін голас сказалі: быць дружнымі, адзінымі, імкнуцца добра вучыцца і нікога не крыўдзіць.

Напрыканцы мерапрыемства вучні адказалі на пытанні віктарыны. Кожны паказаў добрыя веды гісторыі роднага краю, малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.