Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Жыццё без правапарушэнняў

Дата: 27 сентября 2021 в 10:01, Обновлено 27 сентября 2021 в 10:22
Автор: Лось В. М.
161 просмотр

Ва ўстанове прайшоў тыдзень прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.

     Класныя кіраўнікі арганізавалі і правялі з вучнямі  выхаваўчыя мерапрыемствы. 

     Удзельнікі МІГ правялі акцыю "Я выбіраю жыццё без правапарушэнняў", у час якой нагадалі малодшым дзецям аб наяўнасці флікера ў цёмны час сутак, аб правілах паводзін на дарозе ў час руху ў школу і дадому.

     Конкурс творчых работ "Камп'ютар і адказнасць" правялі сярод вучняў пачатковых класаў.  Дзеці адлюстравалі на сваіх малюнках правільнае карыстанне камп'ютарам, сацыяльнымі сеткамі. Праз свае малюнкі прызвалі іншых дзяцей уважліва наведваць сацыяльныя сеткі, не весці дыялог з незнаёмымі людзьмі.

     Занятак "Прававыя аспекты канфліктных сітуацый" правяла педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. Педагог пазнаёміла з правіламі  паводзін у час канфлікта без парушэння заканадаўства. 

     Сярод вучняў 7-9 класаў праведзена гутарка "Адказнасць за правапарушэнні". Класны кіраўнік Дрозд Н.А. нагадала рабятам аб адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні. Рабяты таксама абмеркавалі адказнасць бацькоў за правапарушэнні непаўналетніх дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.