Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 4 октября 2021 в 09:43, Обновлено 4 октября 2021 в 10:13
Автор: Лось В. М.
238 просмотров

Шосты школьны дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла прадметную кансультацыю з вучнямі 5 класа. Таццяна Уладзіміраўна нагадала правапіс запазычаных слоў, знакі прыпанку пры аднародных членах сказа.

На секцыі па АФП вучні адпрацоўвалі навыкі падачы мяча. Кіраўнік фізвыхавання Шахрай У.М. своечасова звяртаў увагу на тое, як дзеці валодаюць мячом, падаюць падачы, прымаюць падачы.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі псіхалагічны занятак “Я вучуся валодаць сабой”. Вераніка Вісарыёнаўна паведаміла дзецям, як неабходна паводзіць сябе ў розных сітуацыях, як стрымліваць негатыўныя эмоцыі і выражаць станоўчыя. Дзецям спадабаліся практыкаванні ў парах, працаваць у групе.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія прайшлі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Для вучняў 1,3-6 класаў была арганізавана калектыўная творчая справа “Прыгажосць сваімі рукамі”.  Класны кіраўнік Сайка Т.А. паказала вучням, як працаваць з паперай, фааміранам, картонам, і  якія сувеніры, упрыгожванні можна зрабіць. Дзеці з захапленнем пачалі працу. Атрымлівалася вельмі выдатна! За час працы вучні зрабілі віншавальныя паштоўкі, сувеніры, упрвыгожванні. Кожны застаўся задаволены сваім вынікам.

У шосты школьны дзень кожны вучань у школе атрымаў шмат карыснага і шмат станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.