Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 11 октября 2021 в 12:47, Обновлено 11 октября 2021 в 14:13
Автор: Лось В. М.
134 просмотра

У суботу ва ўстанове праведзены Дзень здароўя, у час якога прайшлі спартыўныя спаборніцтвы і выхаваўчыя мерапрыемствы.

Захапляльным і вяселым быў КВЗ “Здаровы лад жыцця”. Класны кіраўнік Галуза А.М. падрыхтавала для ўдзельнікаў займальныя конкурсы.

У час мерапрыемства удзельнікі былі падзелена на дзве каманды “Алімпійцы” і “Спартсмены”. Рабяты Спаборнічалі ў такіх конкурсах, як “Разгадай від спорту”, “Адгадай ката ў мяшку”, “Спартыўныя анаграмы”, “Вясёлыя загадкі” і інш.

Цікавым быў для рабят конкурс “Разгадай від спорту”. Удзельнікі павінны былі паказаць жэстамі від спорту, а супернікі павінны адгадаць. Весела быў паказаны бокс, хакей, тэніс. “Ката ў мяшку” адгадаць было няпроста! Рабяты пералічылі амаль ўсе сродкі гігіены, а адказ быў зусім просты – мыла! У такой вясёлай  барацьбе не аказалася пераможцаў. Каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, што сведчыць аб добрых ведах здаровага ладу жыцця.

Настаўнік фізічнай культуры Шахрай У.М. правеў з вучнямі спартыўнае свята “Самы хуткі”. На розных бегавых дыстанцыях спаборнічалі амаль усе вучні школы. Вучні 1,3-4 класаў пераадолелі дыстанцыю ў 500 м, 5-9 классы – 1000 м. Самыя хуткія у сваіх забегах Новік Іван (3 клас), Студзент Ульяна (7 класа), Сукач Мікалай (6 клас) узнагароджаны граматамі.

Таксама ў шосты школьны дзень настаўнік рускай мовы Галуза А.М. правяла прадметную кансультацыю. Вучні разам з настаўнікам паўтарылі формы дзеясловаў.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі псіхалагічны занятак “Каштоўнасць майго жыцця”. Педагог пазнаёміла дзяцей з каштоўнасцямі, якія прасутнічаюць у жыцці кожнага чалавека і якія каштоўнасці найбольш блізкія для кожнага дзіцяці.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.