Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 25 октября 2021 в 09:33, Обновлено 25 октября 2021 в 09:45
Автор: Лось В. М.
263 просмотра

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу, прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах.

Прафарыентацыйная субота запрасіла вучняў на дыспут “Кім быць?”. Класны кіраўнік Дрозд Н.А. у час мерапрыемства паведаміла вучням аб сучасных прафесіях: лагістык, мерчэндайзер, кансультант і інш. Рабяты абмеркавалі пытанне, кім бы яны хацелі стаць у будучым, ці змогуць працаваць у дадзеным накірунку. Наталля Аляксандраўна таксама назвала прычыны, па якіх людзі не могуць працаваць там, дзе ім падабаецца. Гэта і стан здароўя, заработная плата, жаданне чалавека. Напрыканцы мерапрыемства вучні выказалі пажаданне, каб кожны змог знайсці сваю дарогу ў жыцці і заўсёды з добрым настроем ішоў на працу.

Таксама ў суботу вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі псіхалагічны занятак “Чаму людзі сварацца”. Педагог-псіхолаг паведаміла прычыны канфліктных сітуацый, шляхі іх вырашэння. Вучні разам з педагогам разгледзелі канфліктныя сітуацыі паміж членамі сям’і, сябрамі, аднакласнікамі, настаўнікамі і сумесна знайшлі шляхі вырашэння.

Настаўнік біялогіі Дрозд Н.А. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі пройдзены матэрыял, замацавалі яго практычна.

Акцыя “Зробім вёску прыгажэйшай” аб’яднала вучняў і настаўнікаў школы. У час працоўнай акцыі быў наведзены парадак у школьным двары, каля Кургана Славы і Брацкай магілы.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.