Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 6 декабря 2021 в 14:52, Обновлено 6 декабря 2021 в 15:03
Автор: Лось В. М.
210 просмотров

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гардзей Г.М. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі слоўнікавыя словы, супынілі ўвагу на запазычаных словах і іх правапісу. Тэарэтычны матэрыял замацавалі слоўнікавым дыктантам.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Длэкаратыўна-прыкладная творчасць” дзець займаліся арыгамі. З падрыхтаваных дэталей рабілі сняжынкі, елачкі, навагоднія цацкі.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціравванні. Рабяты паспрабавалі свае веды па фізіцы, беларускай мове.

Вучні 9, 11 коасаў прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вучань 9 класа – па матэматыцы, вучні 11 класа – па біялогіі і беларускай мове і літаратцуры.

Для вучняў 11 класа арганізаваны прафзаняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Класны кіраўнік Сайка Т.А. напярэдадні Новага года арганізавала творчую майстэрню “Рыхтуемся да Новага года”. Настаўнік паказала рабятам, як можна ўпрыгожыць навагоднюю елку, выразаць чароўныя ўзоры з паперы, зрабіць гірлянду. Дзеці дружна селі за працу. Праз кароткі час з’явіліся прыгожыя цацкі, доўгая рознакаляровая гірлянда. Сваімі цацкамі рабяты ўпрыгожаць класныя пакоі, файе школы.

Вучні 5-8 класаў арганізавалі і правялі акцыю “Хутка Новы год”. Дзяўчынкі ахвотна ўпрыгожылі класныя пакоі, развесілі мішуру, навагоднія цацкі. Усе гатовы да сустрэчы Новага года.

Шосты дзень у школе рабяты правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.