Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень прафілактыкі супрацьпраўных паводзін

Дата: 10 декабря 2021 в 15:29, Обновлено 10 декабря 2021 в 17:00
Автор: Лось В. М.
177 просмотров

Сёння ва ўстанове прайшоў Дзень прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, шкодных звычак.

Вучні 3 класа правялі анкетаванне”Як патрэбна сябе паводзіць”. Вельмі прыемна, калі дзеці ведаюць правілы паводзін і не парушаюць іх. Сукач Іван напісаў, як патрэбна паводзіць сябе ў школе, Муха Яраслаў -  у грамадскіх месцах, Дзенісеня Мацвей – на вуліцы і дарозе ў час руху.

Вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у гутарцы “Сябруй! Думай!”. Класны кіраўнік Дрозд Н.А. нагадала рабятам аб правілах паводзін, аб адказнасці за парушэнні ў грамадскіх месцах, аб адказнасці за шкодныя звычкі і дрэнныя паводзіны, і заклікала ўсіх весці здаровы лад жыцця. Напрыканцы мерапрыемства праведзены занятак, у час якога вучні напісалі правілы паводзін у грамадскіх месцах, у школе, на дарозе, каб не здарылася бяды не толькі з вучнямі, але і пешаходамі, удзельнікамі дарожнага руху. Кожны вучань пажадаў адзін аднаму заўсёды прытрымлівацца гэтых правіл.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.