Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 20 декабря 2021 в 10:06, Обновлено 20 декабря 2021 в 10:15
Автор: Лось В. М.
300 просмотров

У суботу школу наведалі вучні і іх бацькі.

У суботу бацькі наведалі школу. Для іх быў праведзены бацькоўскі рынг “Як можна вырашыць сямейныя праблемы”. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Вся семья вместе – так и душа на месте!»  Бацькі разам з класным кіраўніком Гардзей Г.М. абмеркавалі сямейныя праблемы. Галіна Мікалаеўна зачытвала бацькам жыццёвыя сітуацыі, а кожны прапаноўваў шляхі іх вырашэння. Увага ўдзялялася паводзінам падлеткаў не толькі ў сям'і, але і сярод сяброў, пры зносінах з дарослымі. Бацькі дзяліліся сваімі «сакрэтамі» выхавання дзяцей і вырашэннем узнікаючых канфліктных сітуацый. Канфлікты ў сям'і розныя:  вучэбная паспяховасць, рэжым дня, выкарыстанне мабільных тэлефонаў. Кожны паведаміў аб сваёй праблеме і ўсе бацькі сумесна давалі адзін аднаму парады. Напрыканцы мерапрыемства Галіна Мікалаеўна правяла занятак «Дом для свайго дзіцяці». Бацькі малявалі дом, а затым расказалі, што яны пры гэтым адчувалі, што жадалі сваім дзецям, калі выфконвалі заданне. Кожны пажадаў, каб у будучым дзеці знайшлі свой шлях і заставаліся дастойнымі людзьмі.

           У суботу таксама для рабят працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі. Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» займаліся арыгамі, бісерапляценнем. На секцыі па АФП рабяты рыхтаваліся да лыжных гонак, асвойвалі метады стральбы

          Педагог-псіхолаг правяла з вучнямі занятак «Мастацтва планавання». Педагог паказала дзецям відэаролік, затым сумесна абмеркавалі дапушчаныя памылкі, якія дзеці заўважылі, і прапанавалі правільныя варыянты планавання свайго часу і рэжыму дня.

          Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гардзей Г.М. правяла з вучнямі 7 класа прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала аб правілах сачынення-апісання, выкарыстання сінонімаў, параўнання пры напісанні дадзенага віду работы.

          Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія арганізаваны для рабят на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты дзень вучні і іх бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.