Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 31 января 2022 в 09:34, Обновлено 31 января 2022 в 09:48
Автор: Лось В. М.
176 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі весела і з карысцю. Кожны знайшоў для сябе занятак па густу.

Вучні 5 класа наведалі прадметную кансультацыю па беларускай мове. Настаўнік Швайка Т.У. паўтарыла з вучнямі часціны мовы, ужыванне і выкарыстанне іх у сказах і тэксце.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” рабяты займаліся вырабамі сувеніраў да свят. Дзяўчынкі рабілі віншавальныя паштоўкі, сувеніры, каб парадаваць сваіх сяброў, родных і блізкіх.

На секцыі АФП дзеці займаліся ў спартыўнай зале. Кіраўнік фізічнага выхавання Шахрай У.М. правеў спаборніцтвы па скачках у даўжыню з месца, чаўночным бегу, скачках праз скакалку і інш.

Вучні 11 класа навыедалі заняткі па прафпаднрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Асабліва цікавай была гульня “Абарона прафесій”. Класны кіраўнік Карпеня Г.І. падрыхтавала для рабят цікавыя і пазнавальныя конкурсы. Вучні раздзяліліся на дзве каманды “Урачы” і “Лётчыкі”. Удзельнікі адгадвалі па малюнках прафесіі і хто займаецца ў дадзенай прафесіі. У конкурсе загадак дзеці паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці. Конкурс “Угадай прафесію” па прадмету прапанаваў дзецям назваць  прафесіі па прадметах: хто карыстаецца фотаапаратам, нажніцамі, падручнікамі, ніткамі, медыцынскімі прыборамі. Дзеці безпамылкова назвалі фатографа, настаўніка, урача. У конкурсе “Смачны бутэрброд” дзеці паказалі працу повара. Падчас конкурса кожная каманда размеркавала даручэнні паміж удзельнікамі. Кожны адказваў за свае даручэнне: наразаў хлеб, каўбасу, выкладваў на хлеб прадукты. Прыгатаванне бутэрброда паказала вучням работу ў камандзе, што і прыводзіць да добрага выніка. Напрыканцы гульні дзеці прэзентавалі прыгатаваныя бутэрброды. Вынік гульні “Абарона прафесій” паказаў, што дзеці ведаюць шмат прафесій, і пераможцаў не было.

Пасля мерапрыемстваў дзеці пакінулі школу з добрым настроем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.