Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шлях да поспеху

Дата: 11 февраля 2022 в 15:50, Обновлено 12 февраля 2022 в 09:18
Автор: Лось В. М.
163 просмотра

Сёння ва ўстанове праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, супрацьпраўных паводзін.

Сярод вучняў 1, 3, 4 класаў праведзены занятак “НЕ! – шкодным звычкам”. У час занятка класны кіраўнік Карпеня Г.І. паведаміла, як можна адмовіцца ад прапаноў акружаючых ужываць тытунь, супраціўляцца іх ціску. Вучні паведамілі, як правільна весці здаровы лад жыцця, ужываць вітаміны. Звярнулі ўвагу на правільны рэжым дня.

Сярод вучняў 7-8 класаў праведзены занятак “Сябруем з законам”. Класны кіраўнік Дрозд Н.А. нагадала рабятам аб адміністратыўнай адказнасці за правапарушэнні, разам з вучнямі разгледзелі вытрымкі з Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, у гульнявой форме паказалі правапарушэнні і адказнасць за іх.  

У 11 класе вучні разам з класным кіраўніком Гардзей Г.М. правялі занятак “Шлях да поспеху”. Галіна Мікалаеўна паказала рабятам, што ад іх асабістых паводзін залежыць дальнейшы шлях. Настаўнік вызначыла якасці, якія прывядуць рабят да поспеху: ЗЛЖ, выхоўванне сілы волі, адказ ад шкодных звычак.

                Напрыканцы дня вучні прагледзелі прафілактычны відэаролік аб правілах паводзін на чыгунцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.