Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 23 мая 2022 в 09:38, Обновлено 23 мая 2022 в 09:45
Автор: Лось В. М.
179 просмотров

Шосты школьны дзень наведалі школу вучні і іх бацькі.

Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня запрасіла бацькоў прыняць удзел у мерапрыемстве. Круглы стол “Роля сям’і ў развіцці духоўных каштоўнасцей дзіцяці” быў праведзены з мэтай распаўсюджвання вопыту выхавання маральных і духоўных якасцей дзяцей у сям’і. Галіна Іосіфаўна паведаміла бацькам, што асноўныя якасці асобы дзіцяці закладваюцца ў сям’і. Бацькі фарміруюць асобу, якая здольна стаць дастойным выхаванцам, вучнем, грамадзянінам… Бацькі ўступілі ў дыялог: кожны паведаміў, якімі спосабамі і метадамі праходзіць выхаванне ў іх сем’ях. Вольга Сукач поведаміла, што падтрымліваюць сямейныя традыцыі, якія памятае яшчэ са свайго дзяцінства: на выхадных сям’я наведвае родных і блізкіх. Сям’я збіраецца за сталом і ўсе гутараць. Кожны ў час гутаркі хацеў паведаміць свой сакрэт выхавання, падзяліцца ім з іншымі бацькамі.

У суботу настаўнік рускай мовы і літаратуры Аксана Мікалаеўна Галуза правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі пройдзены матэрыял, замацавалі яго практычна.

На секцыі па АФП вучні займаліся ў спартыўнай зале. Рабяты гулялі ў валейбол. Кіраўнік фізічнага выхавання Уладзімір Міхайлавіч Шахрай у час гульні звяртаў увагу на памылкі, якія дапускаюць дзеці, паказваў, як неабходна пазбегнуць гэтых памылак.

Вучаніцы нашай школы Нагорная Марыя і Еўтуховіч Маргарыта прадставілі установу адукацыі на абласным фестывалі “Радавод”, які праходзіў у горадзе Пінску. Дзяўчынкі разам з настаўнікам Таццянай Іванаўнай Дзенісеня прадставілі майстар-клас па стварэнні маляванкі. Удзельнікі прыехалі з перамогай – Дыпломам ІІІ ступені.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага ліцэя.

Шосты дзець вучні і іх бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.