Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 10 сентября 2022 в 15:16, Обновлено 10 сентября 2022 в 15:33
Автор: Лось В. М.
192 просмотра

У шосты школьны дзень школа напоўнілася дзіцячымі галасамі і смехам. Вучні наведалі выхаваўчыя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі, кансультацыі.

Цікавывымі былі факультатыўныя заняткі Асновы дуцхоўна-маральнай культуры і атрыятызму у 5 і 6 класах. Вучні разглядалі тэмы Непадзельная любоў да Бога, людзей. Радзімы і Прыгажосць прыроды. Вучні працавалі вынікова, вялі дыялог, выказвалі свае думкі і напрыканцы выконвалі практычныя заданні.

Папрацавалі вынікова на факультатыўных занятках “От значения к написанию” і “Секреты синтаксиса и пунктуации”. Вучні разам з настаўнікам разгледзелі тэмы “Проверяемые гласные и согласные (8 клас) и “Предмет и задачи синтаксиса (9 клас).

На кансультацыі па беларускай мове настаўнік Швайка Т.У. нагадала вучням 9 класа правапіс слоўнікавых слоў, пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах.

У шосты школьны дзень падведзены вынікі Тыдня спорту і здароўя – праведзены Дзень здароўя. Вучні прынялі ўдзел у спартыўных і выхаваўчых мерапрыемствах.

Класны кіраўнік Сайка Т.А. правяла з вучнямі 1, 2, 4, 5 класаў спартыўнае свята “Вясёлыя старты”.

Вучні падзяліліся на дзве каманды “Вясёлка” і “Апельсін”. Удзельнікі каманд паказалі свае спартыўныя здольнасці ў розных конкурсах: “Цягнічок”, “Вядзенне мяча”, “Бег у абручы” і інш.

У нялёгкай барацьбе перамогу атрымала каманда “Вясёлка”.

Сярод вучняў 6-9 класаў праведзена інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў краіну здароўя”.

Класны кіраўнік Галуза А.М. прапанавала вучням заданні, практыкаванні, накіраваныя на веды ў вобласці ЗЛЖ і адказных паводзін: “Знайдзі правільны адказ”, “Састаў словы”, “Вясёлая хвілінка” і інш. Усе конкурсныя заданні былі накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.