Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 1 октября 2022 в 13:08, Обновлено 1 октября 2022 в 13:30
Автор: Лось В. М.
162 просмотра

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, вучні наведалі школу, прынялі актыўны ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах.

Факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” наведалі вучні 5 і 6 класаў. У 5 класе вучні прадоўжылі працаваць нат тэмай “Біблія – крыніца духоўных і маральных законаў”, над якой пачалі працу на папярэднім занятку. У 6 класе вучні разам з настаўнікам абмеркавалі тэму “Прыгажосць чалавека”. Таццяна Іванаўна Дзенісеня прапанавала напрыканцы занятка  назваць кожнаму свае добрыя ўчынкі за адзін дзень. Вучні актыўна уключыліся ў працу і кожны назваў асабіста свае добрыя ўчынкі. Парадавалі такія ўчынкі, як прывітанне адзін аднаго, дапамога родным і сябрам.

          На факультатыўных занятках па рускай мове ў 8 і 9 класах вучні працавалі актыўна. Аксана Мікалаеўна Галуза разам з васьмікласнікамі працавала над тэмай “о, е, ё после шипящих”. У 9 класе настаўнік патлумачыла тэму “Сочетание знаков препинания”.

          На факультататыўным занятку па беларускай мове Таццяна Уладзіміраўна Швайка разам з вучнямі 6 класа ўзнавілі ў памяці тэму “Род назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду”. Свае веды вучні замацавалі практычна: выканалі практыкаванні, тэставыя заданні.

          У час прадметнай кансультацыі па беларускай мове настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка разам з вучнямі 9 класа прадоўжылі працаваць над падрыхтоўкай да экзамена.

          Самыя цікавыя і пазнавальныя ў шосты  школьны дзень былі выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне патрыятызму, павагі за свой родны край, Радзіму.

          У пачатковых класах класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка правяла віктарыну “Наша Беларусь”. Удзельнікі віктарыны былі падзелены на дзве каманды “Беларусь” і “Родны край”. Рабят чакалі конкурсныя заданні: “Пытанні”, “Займальныя пытанні пра Беларусь”, “Прыказкі”, “Слоўнік” і інш. У час віктарыны вучні не толькі паказалі свае веды аб родным краі, але і даведаліся шмат новага і цікавага. У нялегкай барацьбе эрудытаў перамагла каманда “Родны край”.

          Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Вандроўка па родным краі”. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка здзейсніла “інтэлектуальную вандроўку” па Ганцавіцкаму раёну. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі ведамі аб месцызнаходжання і датах стварэння аб’ектаў, прадпрыемстваў Ганцаўшчыны.

          Шосты школьны дзень падараваў вучняў шмат станоўчых эмоцый і ведаў, якія ім спартрэбяцца ў жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.