Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 15 октября 2022 в 12:38, Обновлено 15 октября 2022 в 13:05
Автор: Лось В. М.
137 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе. Рабяты прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, займаліся на факультатыўных занятках.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” у 5 класе вучні працягвалі працу над тэмай “Роля Бібліі ў гістоыі Беларусі”. У 6 класа настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня з рабятамі пачалі працу над тэмай “Цела – храм душы”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове настаўнік  Таццяна Уладзіміраўна Швайка разам з вучнямі 6 класа працавалі над тэмай “Канчаткі назоўнікаў у адзіночным ліку”.

Цікавымі і пазнавальнымі былі факультатыўныя заняткі па рускай мове. Настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза у 8 класе разам з рабятамі працягвалі працаваць над тэмай “О, е, ё после шипящих и ц” , а у 9 класе пачалі абмяркоўваць тэму “Простое предложение как синтаксическая единица”.

Настаўнік хіміі і біялогіі Наталля Аляксандраўна Дрозд правяла прадметныя кансультацыі для вучняў 7 класа па хіміі і 8 класа – па біялогіі.

Выхаваўчыя мерапрыемствы прафарыентацыйнай накіраванасці былі арганізаваны і праведзены класнымі кіраўнікамі.

У 5-9 класах класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд правяла круглы стол “Прафесіі нашах бацькоў”. Рабяты ў час мерапрыемства пазнаёміліся з прафесіямі, якія неактуальныя ў нас час, разгледзелі шляхі да выбару прафесіі, апісвалі рысы характару чалавека ў розных сферах прафесійнай дзейнасці. Наталля Аляксандраўна ў час мерапрыемства звярнула ўвагу на асабістыя рысы характару і стан здароўя кожнага вучня пры выбары будучай прафесіі. Напрыканцы мерапрыемства рабяты паведамілі, якую прафесію мараць атрымаць і аб сваіх асабістых магчымасцях пры выбары дадзенай прафесіі.

Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня правяла пазнавальную гульню “У свеце прафесій”. У час гульні вучні разгадвалі красворд, загадкі, супастаўлялі прадметы і прафесіі. У час гульні вучні даведаліся аб асаблівасцях прафесій пілота, столяра, настаўніка.

Шосты дзень у школе кожны вучань правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.