Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 12 ноября 2022 в 11:59, Обновлено 12 ноября 2022 в 12:24
Автор: Лось В. М.
124 просмотра

Шосты школьны дзень аб’яднаў усіх вучняў школы. Рабяты наведалі выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі і прадметныя кансультауцыі.

Плённа працавалі рабяты на факультатыўных занятках. Вучні 9 класа на факультатыўным занятку па рускай мове разгледзелі тэму “Второстипенные члены предложения”. У 8 класе настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза патлумачыла тэму “Употребление н, нн в прилагательных, причастиях”. Для замацавання вучні выконвалі тэставыя заданні.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” працаваць заўсёды цікава і пазнавальна.  Вучні 5 класа разам з Таццянай Іванаўнай Дзенісеня разгледзелі тэму “Найсвяцейшая Багародзіца як заступніца беларускай зямлі” і выканалі практычныя заданні. У 6 класе рабяты працавалі над тэмай “Прыгажосць душы чалавека”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам працавалі над тэмай "Скланенне назоўнікаў у множным ліку".

Для замацавання ведаў настаўнікі правялі прадметныя кансультацыі. У 7 класа настаўнік Валянціна Канстанцінаўна Савеня правяла кансультацыю па рускай мове. У 9 класе настаўнік Таццяна Уладзіміраўна правяла кансультацыю па беларускай мове. Вучні замацавалі свае веды па прадметах, абмеркавалі незразумелыя пытанні, замацавалі тэарэычны матэрыял практычна.

Працаваць у суботу таксама знайшоўся час. Вучні ў час грамадска-карыснай працы перасаджвалі ксеткі, каб вясной іх высадзіць на клумбы, а таксама азелянілі тэрыторыю школьнага двара.

Дзень здароўя запрасіў вучняў на выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Сярод вучняў 1,2,4,5 класаў прайшлі спаборніцтвы па піянерболу “Самы лоўкі”. Удзел у спаборніцтвах прынялі 2 каманды “Перамога” і “Сябры”. Вучні паказалі свае спартыўныя магчымасці. У нялёгкай барацьбе перамогу атрымала каманда “Перамога”.

Вучні пачатковых класаў сабраліся на выхаваўчае мерапрывемства – гульню “Тваё здароўе – у тваіх руках”, якую правяла класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня. У час гульні удзельнікі будавалі “дом здароўя”, складвалі “цаглінкі”, якія з’яўляюцца састаўнымі здароўя. Дом здароўя пабудавалі з ранішняй гімнастыкі, рэжыму дня, правільнага харчавання, адпачынку, прагулак на свежым паветры і добрага настрою. Атрымаўся дом, які дапаможа кожнаму чалавеку быць здаровым.

Вучні 5-9 класаў наведалі інтэлектуальную гульню “Я аб спорце ведаю ўсё”. Класны кіраўнік Валянціна Канстанцінаўна Савеня прапанавала рабятам пазнавальныя і вясёлыя конкурсы “Вясёлае слова”, “Самы хуткі”, “Самы разумны”, “Здароўе”, “Алімпіяда “ і інш.  Удзельнікі гульні складвалі словы, адказвалі на жартоўныя пытанні. У час гульні рабяты паказалі свае добрыя веды аб рэжыме дня, правільным харчаванні, і здароўі чаловека ўвогуле.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.