Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 19 ноября 2022 в 13:35, Обновлено 19 ноября 2022 в 13:51
Автор: Лось В. М.
123 просмотра

У шосты школьны дзень школа прымала гасцей.

Да 25-годдзя народнага гісторыка-краязнаўчага музея  ў школу сабраліся вучні ўстаноў адукацыі раёна. Дзяцей аб'яднала інтэлектуальная гульня «Люблю свой край, старонку гэту», якую падрыхтавала і правяла кіраўнік музея Таццяна Іванаўна Дзенісеня. У час гульні рабяты падарожнічалі па станцыях. Кожная станцыя змяшчала цікавыя заданні, адказаўшы на якія вучні знаёмімліся з гісторыяй вёскі Дзяніскавічы, гістарычнымі падзеямі і помнікамі загінуўшым аднавяскоўцам у час Вялікай Айчыннай Вайны. Па выніках гульні пераможцамі і прызерамі сталі: 1 месца каманда «Зоркі» (ДУА «СШ №3 г.Ганцавічы»), 2 месца – каманда «Патрыёты» (ДУА «Агарэвіцкая СШ») і 3 месца «Нашчадкі» (ДУА «Дзяніскавіцкая СШ»). Астатнія удзельнікі атрымалі сертыфікаты.

          Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Калейдаскоп прафесій». Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ у гульнявой форме пашырыла светапогляд вучняў, паведаміла аб новых і малазнаёмых прафесіях. Вучні паказалі свае веды, выканаўшы заданні «Намалюй прафесію», «Складзі прыказку», «Я хачу стаць…» і інш.

          Класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд таксама правяла мерапрыемства па прафарыентацыі. Вучні наведалі занятак «Жыццё – гэта праца над сабой». Наталля Аляксандраўна паведаміла рабятам, як неабходна выбраць прафесію «па душы», як працаваць над сабой, каб быць добрым спецыялістам.

          На факультатыўных занятках «Асновы духоўна-маральнай культуры ім патрыятызму» вучні 5 і 6 класаў працавалі з раздатачным матэрыялам, выконвалі заданні, прппанаваныя настаўнікам па тэмах «Любоў беларускага народа да Найсвяцейшай Багародзіцы», «Скарб чалавечай душы».

          На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа працавалі над тэмай «Змяненне рознаскланяльных назоўнікаў».

          У 8 класе на факультатыўным занятку вучні працавалі над тэмай «Употребление н, нн в именах существительных».

          Удзельнікі зборнай каманды па валейболу прынялі ўдзел у занальных спаборніцтвах.

          Шосты дзень падараваў кожнаму добры настрой, новыя знаёмствы і шмат новых ведаў.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.