Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 26 ноября 2022 в 12:49, Обновлено 28 ноября 2022 в 17:50
Автор: Лось В. М.
149 просмотров

Шосты школьны дзень школу наведалі вучні і бацькі.

У школе працягваецца рэалізацыя праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня арганізавала і правяла з бацькамі круглы стол “Як добра, што ёсць сям’я, якая ад бяды захоўвае мяне”. Галіна Іосіфаўна паведаміла прысутным бацькам, што галоўнае ў жыцці дзіцяці – сям’я, бацькі, з якіх яны бяруць прыклад, звяртаюцца за дапамогай, знаходзяць прытулак. Каб размова з бацькамі не была сумнай, бацькам настаўнік прапанавала прыняць удзел у абмеркаванні жыццёвых сітуацый. Галіна Іосіфаўна зачытала ўрыўкі з літаратурных твораў, дзе галоўнымі героямі былі дзеці, а бацькі абмяркоўвалі, ці правільна выхоўваюць іх бацькі, якімі метадамі і якія гэта дае вынікі. На пасяджэнні абмеркавалі сямейныя традыцыі, якія аб’ядноўваюць сям’ю, робяць дзяцей маральна багацейшымі, устойлівымі, уважлівымі адзін да аднаго. У сем’ях традыцыйна святкуюцца Каляды, Вялікдзень, Новы год, у час якіх адзін аднаму жадаюць здароўя, шчасця і абменьваюцца падарункамі. У час мерапрыемства кожны з бацькоў больш даведаўся, як выхоўваць дзіця ў сям’і, дапамагаць у складанай сітуацыі.

          У шосты школьны дзень вучні таксама наведалі школу. Напярэдадні навагодніх свят вучні правялі акцыю “Сняжынка”. Рабяты вырэзвалі з паперы сняжынкі, каб упрыгожыць імі вокны ў класных кабінетах.

          На факультатыўных занятках па рускай мове вучні 8 класа працавалі над тэмай “Употребление н, нн в наречиях”, 9 класа  - “Синтаксическая функция инфинитива”. Настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза падрабязна растлумачыла рабятам тэмы, затым вучні працавалі з пісьмовымі заданнямі, тлумачылі алгарытм сваіх дзеянняў.

          На факультатых занятках “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня разам з рабятамі разгледзелі тэмы “Нараджэнне Іаана Прадцечы” (5 клас), “Святыя душы” (6 класа). Свае тэарэтычныя веды вучні замацоўваюць практычна: працуюць з раздатачным матэрыялам.

          У 6 класе на факультатыўным занятку па беларускай мове настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка падрабязна растлумачыла тэму “Скланенне прозвішчаў”. Затым вучні самастойна скланялі свае прозвішчы, тлумачылі скланенне згодна правілам.

          У час прадметнай кансультацыі па беларускай мове вучні 9 класа разгледзелі незразумелыя заданні, выканалі іх пад кіраўніцтвам настаўніка Таццяны Уладзіміраўны Швайка.

          Цікавым і пазнавальным было выхаваўчае мерапрыемства. Гутарка “Бацькі вачыма дзяцей” аб’яднала вучняў 5-9 класаў. Класны кіраўнік прапанавала рабятам праблемныя сітуацыі “Спосабы выхаду з канфлікта”, “Калі б я быў псіхолагам…”, “Сакрэты шчаслівай сям’і”,  “Закон бумеранга” і накіравала дадзеныя сітуацыі на сем'і дзяцей. . Рабяты разважалі над кожнай сітуацыяй, дзяліліся метадамі выхавання сваіх бацькоў і разважалі: правільна ці не выхоўваюць іх бацькі, што можна змяніць у выхаванні, як правільна вырашыць канфлікт з дзіцем каб не нашкодзіць яму і інш.

          Шосты школьны дзень правялі з карысцю бацькі і дзеці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.