Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 10 декабря 2022 в 13:00, Обновлено 10 декабря 2022 в 13:26
Автор: Лось В. М.
123 просмотра

У шосты школьны дзень вучні ахвотна наведалі спартыўныя і выхаваўчыя мерапрыемствы.

У дзень здароўя для рабят быў арганізаваны турнір па шашкам. Настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Антонавіч Радзюк арганізаваў турнір сярод вучняў 4-9 класаў. Змагаючыся са сваімі супернікамі, рабяты паказалі, што гульня ў шашкі не такая ўжо і простая, як здаецца на першы погляд. Гэта спаборніцтвы ў логіцы, уменні прадумаць ход суперніка. Пераадольваючы хваляванне, удзельнікі імкнуліся да перамогі. Па выніках турніра пераможцы былі адзначаны ў кожнай ўзроставай катэгорыі.

Выхаваўчае мерапрыемства было прведзена сярод вучняў 5-9 класаў. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла з рабятамі гутарку “Дым, які адбірае здароўе”. Педагог звярнула ўвагу на здаровы лад жыцця, які вядуць рабяты, паведаміла падрабязна аб складаемых здаровага ладу жыцця і спынілася на шкодных звычках, якія прыносяць шкоду арганізму чалавека. Адной з такіх звычак з’яўляецца курэнне. Рабяты разам з настаўнікам назвалі прычыны курэння, хваробы, якія выклікае курэнне, затым вызнычылі шляхі адказу ад курэння. Напрыканцы гуіаркі рабятам былі прапанаваны жыццёвыя сітуацыі па тэме, якія неабходна было вырашыць рабятам самастойна: адмовіцца ад ужывання цыгарэт.

У школьнай бібліятэцы таксама было весела і шумна. Бібліятэкар Любоў Фёдараўна Захарчэня правяла з рабятамі гульню-падарожжа “Па старонках дзіцячых часопісаў”. Рабяты падрабязна даведаліся аб дзіцячых выданнях, пагарталі старонкі часопісаў.

          Факультатыўныя заняткі, прадметныя кансультацыі наведалі вучні ў суботу.

На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 8 класа працавалі над тэмай “Слитное и дефисное написание сложных существительных”. Ансана Мікалаеўна нагадала вучням правілы, разам з вучнямі прывяоі прыклады і прадоўжылі працу над тэмай. У 9 класе на факультатыўным занятку вучні працавалі над тэмай “Односоставные и двусоставные неполные предложения”.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” вучні 5 класа працавалі над тэмай “Нараджэнне Хрыстова як найвялікшая сусветная падзея”. У 6 класе Таццяна Іванаўна падраябзна растлумачыла тэму “Праабражэнне Гасподняе”, затым вучні выконвалі практычныя заданні па тэме.

На факультатыўным занятку па беларускай мове настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка падрабязна растлумачыла тэму “Поўныя і кароткія прыметнікі”. Для замацавання тэмы вучні прапанавалі правесці інтэлектуальную гульню, што садзейнічала засваенню матэрыяла.

Вучні 9 класа наведалі прадметную кансультацыю па беларускай мове. Рабяты працавалі над тэарэтычным матэрыялам: вусна тлумачылі напісанне слоўнікавых слоў, звярталі ўвагу на незразумелыя моманты пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах.

У час грамадска-карыснай працы вучні прадаўжаюць рыхтавацца да навагодніх свят. Актыўна ўпрыгожваюць класныя кабінеты, каб на працягу снежня і студзеня кабінеты нагадвалі казачныя пакоі.

Шосты дзень рабяты правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.