Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у нашай школе

Дата: 21 января 2023 в 12:45, Обновлено 21 января 2023 в 13:03
Автор: Лось В. М.
110 просмотров

У суботу вучні наведалі школу.

Прафарыентацыйныя мерапрыемствы наведалі ўсе вучні школы.

Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ правяла з вучнямі гульню-віктарыну “Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя”. У час віктарыны кожнаму ўдзельніку былі зададзены пытанні на тэму прафесій. Рабятам неабходна было назваць, хто кіруе аўтамабілем, хто выпякае хлеб, хто вучыць і выхоўвае дзяцей. Вучні паказалі добрыя веды ў галіне прафесій, але па правілах віктарыны пераможца павінен застацца адзін. Самым лепшым знаўцам прафесій аказалася Пачасуй Яўгенія.

Занятак “Мая будучая прафесія” правяла для вучняў 5-9 класаў класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза. Педагог спачатку поведаміла вучням аб асаблівасцях людзей розных прафесій, звярнула ўвагу на схільнасць вучняў да будучай прафесіі. У пачатку занятка перад вучнямі было пастаўлена праблемнае пытанне: кім яны хочуць стаць у будучым. Каб адказаць на гэта пытанне, вучні  разам з настаўнікам, вучні разгледзелі асноўныя тыпы і накірунікі выбару прафесіі, вызначылі, да якога тыпу адносіцца кожны вучань. Большасць вучняў аднеслі сябе да тыпу “чалавек- чалавек”, “чалавек-тэхніка”. Таксама рабяты выказвалі свае думкі, чым патрэбна кіравацца, выбіраючы прафесію. Напрыканцы занятка кожны адказаў на пастаўленае пытанне, кіруючыся сваімі асабістымі здольнасцямі, запытамі грамадства.

Акрамя выхаваўчых мерапрыемстваў, вучні наведалі факультатыўныя заняткі.

На факультатыве па рускай мове вучні 9 класа працавалі над тэмай “Знаки препинания в предложении с однородными членами”, а ў 8 класе разгледзелі тэму “Употребление Ь в глагола”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Уладзіміраўнай Швайка працавалі над тэмай “Прыметнік”. Рабяты назвалі асноўныя прыметы дадзенай часціны мовы, замацавалі тэарэтычны матэрыял практычна.

Вучні 5 класа наведалі факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Цікавай і пазнавальнай была тэма “Беларускія народныя традыціі святкавання Нараджэння Хрыстова”. Вучні 6 класа працавалі над тэмай “”Хваробы” мовы і іх пераадоленне”.

У суботу вучні таксама ладна папрацавалі. Пасля навагодніх свят неабходна сабраць усе упрыгожванні ў класах, фае, карыдорах. Вучні акуратна знімалі сныжынкі, гірлянды, каб на наступны Новы год зноў зрабіць чароўную казку ў школе.

Удзел у раённых спаборніцтвах па шашках прынялі вучні 7 і 9 класаў.

Шосты школьны дзень кожны вучань правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.