Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 11 февраля 2023 в 13:14, Обновлено 11 февраля 2023 в 13:41
Автор: Лось В. М.
109 просмотров

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу.
Цікавым і вясёлым быў Дзень здароўя.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Здаровы я – здаровая краіна”. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка прапанавала вучням падарожжа па станцыях “Загартоўванне”, “Спартыўная”, Рэжым дня”, “Харчаванне”, “Чысціня”. Таццяна Анатольеўна на кожнай станцыі тлумачыла вучням аб неабходнасці правільнага харчавання, як правільна весці рэжым дня і загартоўвацца. У сваю чаргу две каманды “Вітамінкі” і “Імунітэт” паказалі добрыя веды на кожнай станцыі. Дзеці адгадвалі загадкі, красворды, дзяліліся вопытам загартоўвання свайго арганізма.

          У спартыўнай зале было шумна. Рабяты праводзілі спаборніцтвы па валейболу. Две каманды, амаль роўныя па сілах, змагаліся за перамогу. Самымі лоўкімі аказалася зборная каманда вучняў 8 і 9 класаў.

          На факультатыўных занятках вучні працавалі вынікова. На факультатыве па беларускай мове вучні 6 класа працавалі над тэмай “Скланенне колькасных лічэбнікаў”.

          На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 8 класа разам з настаўнікам Аксанай Мікалаеўнай Галуза разгледзелі тэму “Правописание гласных в глаголах”, а вучні 9 класа працавалі над тэмай “Причастный и деепричастный обороты”.

          На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня прапанавала вучням 6 класа “запоўніць сасуд сваёй душы”. У кожнага вучня атрымаўся разнакаляровы сасуд. Вучні 5 класа працавалі над тэмай “Адзінства пакаленняў. Засваенне вопыту папярэдніх пакаленняў”.

          Наведалі вучні выхаваўчаен мерапрыемства у Дзяніскавіцкім сельскім клубе. Рабяты прынялі ўдзел у віктарыне “Падарожжа па гарадах Беларусі”. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды “Патрыёты” і “Беларусы”. Кожная каманда паказала добрыя веды ў вобласці расліннага і жывёльнага свету, архітэктуры і культуры нашай Радзімы. У віктарыне перамагла каманда “Патрыёты”.

          У шосты школьны дзень школу наведалі супрацоўнікі РАУС. Інспектар Кацярына Анатольеўна Кшывіцкая нагадала рабятам аб асноўных правілах бяспекі зімой: забаронена выходзіць на лёд, быць уважлівым на дарозе, не катацца на веласіпедзе, заўсёды мець пры сабе флікер.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.