Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 15 апреля 2023 в 12:20
Автор: Лось В. М.
71 просмотр

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе, наведалі выхаваўчыя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі.

Гульню-падарожжа “Марафон прафесій” правяла для вучняў пачатковых класаў класны кімраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня. Настаўнік разам з вучнямі падароднісчалі па станцыях “”Алфавіт”, “Загадкіна”, “Прыказкі”, “Незвычайная”, “Творчая”, “Самая-самая”. На кожнай станцыі рабяты адгадвалі загадкі, называлі прафесіі на прапанаваную літару алфавіта, называлі самыя незвычайныя прафесіі. За кожны правільны адказ вучні атрымлівалі фішкі. Самым кемлівым знаўцам прафесій стаў Новік Іван, вучань 4 класа.

Вучні 5-9 класаў правялі занятак “У будучым я хачу стаць…”. Класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд паведаміла вучням абсучасных прафесіях, магчымасцях кожнага чалавека працаваць у дадзенай прафесіі. Цікаваым быў тэст для вучняў “Хачу”, “Магу”, “Патрэбна”. Кожны супаставіў свае жаданні, магчымасці для выбару будучай прафесіі. Напрыканцы мерапрыемства рабяты падзяліліся сваімі марамі, кім хацелі стаць у будучым.

На факультатыўных занятках па рускай і беларускай мовах вучні працавалі над паўтарэннем пройдзенага матэрыялу, паўтарылі часціны мовы, правапіс лоў і пастаноўку знакаў прыпынку у сказах.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” вучні выконвалі творчае заданне.

Працоўная акцыя “Утульнасць вакол нас” аб’яднала вучняў з агульнай мэтай: навесці парадак у школьным двары, падрыхтаваць кветкі для вычадкі ў грунт на клумбы. З надыходам цяпла прыгожыя кветкі будуць перасаджаны на клумбы.

На прадметнах кансультацыях па хіміі і біялогіі  настаўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд паўтарыла з вучнямі матэрыял, які выклікаў цяжкасці ў вучняў, выконвалі практычныя заданні.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.