Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 27 мая 2023 в 12:38
Автор: Лось В. М.
55 просмотров

У шосты школьны дзень вучні і бацькі наведалі школу.

Цікавай і пазнавальнай была сумесная займальная гадзіна “Калі ёсць сям’я -  шчаслівы я”. Дзеці і бацькі спаборнічалі ў конкурсах “Прадоўжы прыказку”, “Музыкальны”, “Паўтары вобраз” і інш. У конкурсах перамогу атрымалі бацькі.

Сярод вучняў 5-6 класаў праведзена мерапрыемства “Абавязкі дзіцяці ў сям’і”. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка разам з дзецьмі абмеркавалі абавязкі кожнага вучня. Асноўнымі абавязкамі дзяцей у сям’і з’яўляюцца: дапамога бацькам, догляд хатніх жывёл, праца ў агародзе. Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі вынік, што дзякуючы любові, якая пануе ў кожнай сям’і, можна з ахвотай папрацаваць і пераадолець усе непрыемнасці.

На факультатыўных занятках вучні падвялі вынікі навучальнага года. Вучні 5-6 класаў на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” разам з настаўнікам здзейснілі экскурсійны паход па месцах захавання салдат.

На факультатыўных занятках па рускай мове і беларускай мове вучні абмеркавалі незразумелыя пытанні, падвялі вынікі.

Шосты дзень кожны правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.