Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2 верасня. Шосты школьны дзень

Дата: 4 сентября 2023 в 16:26, Обновлено 5 сентября 2023 в 06:41
Автор: Лось В. М.
79 просмотров

Першы шосты школьны дзень пасля летніх канікул 2 верасня 2023 г. быў прысвечаны краязнаўству і беларускаму пісьменству.

У суботу 2 верасня у нашай школе было шумна і весела. Для вучняў пачатковых класаў прайшло свята-падарожжа  «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь». 

Мерапрыемства прайшло з мэтай пашырэння ўяўленняў аб роднай краіне, яе гісторыі , прыродзе; выхаванні гонару за родны край . Вучні за гэты час вызначалі асноўныя рысы беларусаў, пагаварылі пра гістарычныя помнікі , якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і асабліва ў Ганцавіцкім раёне, абмяркоўвалі прыказкі пра родны край і ў канцы намалявалі малюнкі .

Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла гадзіну зносін "Беларусь - краіна міру, сяброўства і добрасуседства". На мерапрыемстве гутарылі пра значнасць паняццяў «мір», «сяброўства», «Радзіма» для кожнага чалавека, пра тое, з якімі краінамі мяжуе рэспубліка і якія эканамічныя ўзаемаадносіны існуюць паміж Беларуссю і суседнімі дзяржавамі. Дзеці паразважалі, як добра жыць у мірнай дзяржаве і як важна захаваць гэты свет для ўсіх.

 

Таксама для вучняў 9 класа адбылася кансультацыя па беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.