Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны

Дата: 26 февраля в 06:15
Автор: Киевич Е. В.
103 просмотра

22 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны” (аб супрацоўніках Узброеных Сіл, Пагранічнай і Мытнай сужбы, МНС). Гасцямі мерапрыемства сталі былы выпускнік ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа” Ганцавіцкага раёна Швайка Вадзім Мікалаевіч і Лісіцкі Васілій Аляксандравіч, сяржанты пагранічных войск, якія прайшлі тэрміновую службу ў Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай Групе імя Ф.Э. Дзяржынскага.

Мерапрыемства пачалося са звяртання да слоў вядомага беларускага песняра Я Коласа “Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек”. Мадэратар сустрэчы Галуза Аксана Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 класа, адзначыла, што ва ўсе часы абарона Айчыны была, ёсць і будзе святым патрыятычным доўгам і ганаровым абавязкам. Нашы дзеды і прадзеды ў жорсткіх баях адстойвалі незалежнасць і свабоду сваёй краіны.

   

Задача стаяць на варце незалежнасці, нацыянальных інтарэсаў і цэласнасці краіны, ахоўваць мір і спакой яе грамадзян актуальна і сёння. Працягваючы слаўныя традыцыі мінулых гадоў, сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца трывалым шчытом ад любой знешняй пагрозы, надзейнай апорай на шляху стабільнага развіцця краіны.

Сапраўдную школу мужнасці і патрыятызму праходзяць сёння абаронцы, якія нясуць вайсковую службу ў розных родах войскаў. Яны свята шануюць традыцыі сваіх продкаў і берагуць гонар незалежнай Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы вучні і настаўнікі павіншавалі гасцей мерапрыемства з надыходзячым святам – Днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Глыбока сімвалічна, што ўсенароднаму святу – Дню Перамогі папярэднічае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Сягодня наша задача – актыўна садзейнічаць умацаванню бяспекі Рэспублікі Беларусь, павышэнню эфектыўнасці прафесійнай арміі. Гэта важнейшая ўмова паспяховага процідзеяння  новым выклікам і пагрозам, умова стабільнага і прагрэсіўнага развіцця нашай краіны.

Пачаўшы занятак з віктарыны “Мы даведваемся”, вучні давалі адказы на наступныя пытанні: чаму вайсковая служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаадданасці, якія дасягненні беларускіх ваеннаслужачых у міжнародных армейскіх гульнях і спаборніцтвах, чым займаецца кіналагічная служба на мяжы і мытні, якая асноўная роля цэнтраў МНС для работы з насельніцтвам, каму і за што прысвоена ганаровае званне “Герой Беларусі”?

Абмяркоўваючы і аналізуючы ўсе прапанаваныя адказы, вучні прыйшлі да высновы, што галоўным для сучасных грамадзян з’яўляецца выхаванне патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, а для будучых абаронцаў Айчыны – гатоўнасць абараняць і забяспечваць бяспеку сваёй краіны, выконваць свой грамадзянскі доўг і канстытуцыйныя абавязкі па абароне Айчыны.

          Мадэратар сустрэчы адзначыла, што прыкладамі мужнасці, адвагі і гераізму нашага часу з’яўляюцца падпалкоўнік авіяцыі Карват Уладзімір Мікалаевіч, летчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куконенка, якім пасмяротна прысвоена званне “Герой Беларусі”. Аксана Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з подзвігамі “Герояў Беларусі”, якія цаной свайго асабістага жыцця прадухілілі небяспеку іншых людзей.

Вучні ўшанавалі памяць усіх загінуўшых воінаў мінутай маўчання.

На наступным этапе слова атрымалі нашы землякі, госці мерапрыемства Швайка Вадзім Мікалаевіч і Лісіцкі Васілій Аляксандравіч, сяржанты пагранічных войск, якія прайшлі тэрміновую службу ў Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай Групе імя Ф.Э. Дзяржынскага. Маладыя людзі расказалі пра вайсковыя будні  пагранічнікаў-кінолагаў, падзяліліся цікавымі выпадкамі са свайго армейскага жыцця. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі аповед пра затрыманне парушальнікаў мяжы, калі нашы хлопцы, рызыкуючы сваім жыццём, выконвалі свой вайсковы абавязак.

Вадзім Швайка ўзнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік пагранічнай службы ІІ ступені” за затрыманне парушальніка. Класны кіраўнік 9 класа Галуза Аксана Мікалаеўна адзначыла, што наша школа таксама ганарыцца і спартыўнымі дасягненнямі былога вучня, аб чым сведчыць вялікая колькасць грамат і медалёў, якія Вадзім Швайка атрымаў падчас вучобы ў школе. Прыемна, што былы выпускнік нашай школы, праходзячы ваенную службу, неаднаразова быў адзначаны граматамі за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў.

Праўнук ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіль Лісіцкі плануе звязаць сваё жыццё са службай у МНС. Як і яго прадзед Берташ Васіль Рыгоравіч, Васіль Лісіцкі марыць абараняць жыццё і бяспеку жыхароў сваёй краіны.

Маладыя людзі далі наказ вучням любіць і шанаваць сваю Радзіму, яе гісторыю і традыцыі, сваю сям’ю, быць дастойнымі грамадзянамі і прадаўжальнікамі спраў дзядоў і прадзедаў.

   

Аксана Мікалаеўна зноў звярнулася да слоў беларускага класіка. Яна адзначыла, што наша краіна – незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны галоўныя каштоўнасці – мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, будаваць і рэалізоўваць свае планы, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Для таго, каб гэтыя каштоўнасці захаваць і абараніць, у нашай кріне створаны надзейны гарант бяспекі – эфектыўныя, падрыхтаваныя, маючыя сучасную ваенную тэхніку Узброеныя Сілы, якія з’яўляюцца аднымі з самых баяздольных у рэгіёнах Усходняй Еўропы і Азіі.

Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што нам ёсць чым і кім ганарыцца!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.