Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне” (пра дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання)

Дата: 22 марта в 13:25, Обновлено 22 марта в 13:55
Автор: Киевич Е. В.
85 просмотров

21 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы занятак на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне” (пра дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання)

Госцем мерапрыемства стала дырэктар ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Наталля Іванаўна Берташ. Цяперашнія вучні – будучыя спецыялісты ў розных галінах дзейнасці. Ужо сёння неабходна фарміраваць у іх веды пра тэорыю і практыку дзяржаўнага кіравання, мясцовага кіравання і самакіравання. Яны павінны быць дасведчанымі ў фарміраванні і функцыяванні розных дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў Беларусі.

У нашай краіне, як і ва ўсіх дэмакратычных дзяржавах, улада падзелена на тры незалежныя адзін ад аднаго галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Сістэма органаў дзяржаўнай улады ўключае ў сябе: Прэзідэнта, Усебеларускі народны сход, Парламент, Урад, суды, органы мясцовага кіравання і самакіравання, кантрольна- наглядныя органы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Дзяржаўнае кіраванне – працэс рэгулявання адносін унутры дзяржавы праз размеркаванне сфер уплыву паміж асноўнымі тэрытарыяльнымі ўзроўнямі і галінамі ўлады. У шырокім сэнсе дзяржаўнае кіраванне ўяўляе сабой пэўны від дзейнасці па ажыццяўленні адзінай дзяржаўнай улады, які мае функцыянальную і кампетэнтнасную спецыфіку: ажыццяўляецца ўсімі галінамі ўлады на падставе прынцыпу падзелу ўлад. У вузкім сэнсе пад дзяржаўным кіраваннем разумеецца дзейнасць выканаўча-распарадчагу характару, асноўным напрамкам якой з’яўляецца выкананне, увядзенне ў жыццё законаў і падзаконных нарматыўных актаў.

Дзяржаўная служба – прафесійная дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія займаюць дзяржаўныя пасады, ажыццяўляецца ў мэтах непасрэднай рэалізацыі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць грамадзянскую службу, прысвойваюцца класы дзяржаўных грамадзянскіх служачых. Асобным катэгорыям дзяржаўных грамадзянскіх служачых прысвойваюцца класныя чыны, персанальныя званні, дыпламатычныя рангі, каліфікацыйныя класы ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі, якія замацоўваюць іх прававы статус.

У Беларусі створаны ўмовы, якія даюць магчымасць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на доступ да любога ўзроўню прафесійнай дзейнасці.

Якасная адукацыя і творчы патэнцыял асобы – найважнейшыя каштоўнасці, на якія робіцца стаўка ў краіне. У Беларусі зроблена шмат для таго, каб маладыя людзі былі ўпэўнены: яны патрэбны сваёй краіне, менавіта тут ёсць магчымасць рэалізаваць сябе, абраць пэўную прафесію.

Кожны чалавек у нашай краіне мае магчымасць рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі. Госця нашага занятку дырэктар ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Наталля Іванаўна Берташ яшчэ раз пацвердзіла такую думку сваімі адказамі на пытанні вучняў. Яна цікава расказала пра сваю працу, пра дасягненні, пра людзей, з якімі працуе, пра неабходныя веды і уменні, патрэбныя на гэтай пасадзе.

Яна адзначыла, што вучням неабходна цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны, што і ў палітычным, і ў эканамічным жыцці краіны можа ўдзельнічаць кожны яе жыхар. Наталля Іванаўна пацвердзіла, што самая малая справа, якая зроблена з душой і на карысць краіны – гэта сапраўдны скарб, бо мы павінны адчуваць сябе адным цэлым з жыццём нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.

          Адказваючы на пытанні вучняў, Наталля Іванаўна яшчэ раз звярнула ўвагу, што ў ліпені 2020 года пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створаны Маладзёжны парламент, які з’яўляецца кансультатыўна дарадчым органам, што ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскім пачатку, а ў яго склад уключаюцца прадстаўнікі моладзі ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, таму, каб быць канкурэнтназдольным на рынку працы, патрэбна ўмець пастаянна вучыцца і падтрымліваць высокі узровень ведаў.

Наталля Іванаўна пажадала і вучням, і настаўнікам якаснай адукацыі і творчага патэнцыялу асобы, бо гэта найважнейшыя каштоўнасці будучыні нашай краіны.

У ходзе абмеркавання вучні адзначылі, што ў некаторых з іх ёсць мара працягнуць вучобу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Паслухаўшы выступленні гасцей вучні прыйшлі да высновы, што важна памятаць, што не толькі высокія ўзнагароды і пасады сведчаць пра тое, што уклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай адзнакі. Штодзённая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй працы, Радзімы, павага маральных устояў – гэта тое, што характарызуе лепшых беларусаў.

Дасягненні у розных галінах навукі і адукацыі даюць беларусам падставу ганарыцца сваёй краінай, сваімі людзьмі, якія імкнуцца зрабіць яе мацнейшай і багацейшай. Нашай краіне патрэбны адукаваныя, беражлівыя, высокакваліфікаваныя і граматныя спецыялісты, усім сэрцам адданыя працы на карысць сваёй Радзімы людзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.