Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі

Дата: 26 апреля в 09:59
Автор: Киевич Е. В.
23 просмотра

25 красавіка 2024 года ў Дзяніскавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылося чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ: Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-10-х класаў па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі” (аб медыцынскіх работніках). Сустрэчу падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 10 класа Новік Ларыса Іосіфаўна.

Запрошаны госць – урач Дзяніскавіцкай амбулаторыі агульнай практыкі  Уладзіслаў Міхайлавіч Каўбовіч.

У рамках першага этапа навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне Мы даведаемся. У ажыўленай гутарцы юнакі і дзяўчаты выказалі свае пункты гледжання аб сістэме аховы здароўя ў Беларусі. Дзеці прыйшлі да высновы, што развіццё медыцыны адыгрывае велізарную ролю ў жыцці кожнага чалавека і ўсёй краіны ў цэлым.

 Абмеркавалі клопат дзяржавы аб здароўі нацыі, бясплатную і даступную медыцынскую дапамогу. Размаўлялі аб здаровым ладзе жыцця, аздараўленчых мерапрыемствах. Прыйшлі да высновы, што здароўе - найвялікшая каштоўнасць нашага жыцця, якую варта абавязкова берагчы.

Вучні даведаліся пра важнейшую задачу беларускай медыцыны - павелічэнне працягласці і павышэнне якасці жыцця грамадзян, аб дасягненнях сучаснай медыцыны.

У рамках другога этапа Мы разважаем перад навучэнцамі выступіў госць дня інфармавання. Уладзіслаў Міхайлавіч адзначыў, што здароўе - гэта не падарунак, які атрымлівае чалавек адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзіна кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве. Уладзіслаў Міхайлавіч з задавальненнем адказаў на пытанні навучэнцаў.

У ходзе рэалізацыі этапа “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі сустрэчы. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што тэма размовы вельмі актуальная, цікавая. У нашай краіне шмат таленавітых людзей, якія займаюцца развіццём медыцыны. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця грамадзян.

У завяршэнні урач пажадаў прысутным сачыць за здароўем, весці здаровы лад жыцця і шанаваць працу медыцынскіх работнікаў, якія імкнуцца не толькі зразумець пачуцці і непакой хворага, але і дапамагчы вярнуць часткова страчанае здароўе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.