Боль Чарнобыля. Мінулае і сучаснасць

Дата: 28 апреля в 22:35
Автор: Киевич Е. В.
10 просмотров

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у школе прайшоў урок памяці “Боль Чарнобыля. Мінулае і сучаснасць”. Мерапрыемства аб’яднала вучняў 5–9 класаў.
Школьнікі даведаліся пра прычыны і наступствы трагедыі, пра подзвіг ліквідатараў і пра тое, як аварыя адбілася на лёсе Беларусі. Вучні абмяркоўвалі, чаму сёння важна памятаць пра Чарнобыль.
Такія ўрокі нагадваюць нам пра адказнасць чалавека перад прыродай і адзін перад адным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.