Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьнаму музею - 20

Дата: 29 ноября 2017 в 20:23, Обновлено 6 декабря 2017 в 13:18
Автор: Лось В. М.
442 просмотра

20 год - юны узрост, асабліва калі рэч ідзе пра музей, а не чалавека. Сення ў школе адбылося святкаванне гэтай даты, дзе сабралася шмат гасцей.

Захаванне гісторыі роднага краю з’яўляецца адным з напрамкаў патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Такую ролю у нашай школе выконвае гісторыка-краязнаўчы музей. Нязменным яго захавальнікам на працягу 9  гадоў з’яўляецца настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Таццяна Іванаўна Дзенісеня.

              Гісторыя стварэння музея цікавая і непаўторная, мае свае цяжкасці. Але дзякуючы намаганням адміністрацыі і педагагічных работнікаў сёлета мы адзначылі юбілей музея—20 гадоў.

Пачынальнікам і ініцыятарам стварэння музея ў далекіх 80-х гадах былі дырэктар школы С.М.Дамашык і настаўнік гісторыі М.К.Пупач. Адкрыццё гісторыка-краязнаўчага музея адбылося, калі дырэктарам быў Б.Р.Сукач.  І вось 20 лістапада 1997 года ў школе быў адчынены гісторыка- краязнаўчы музей.

Юбілей гістарычнай кладзі не толькі школы, але і вёскі, адбыўся 29 лістапада. На святы былі запрошаны госці не толькі з раённага цэнтра, але і са сталіцы. Але, на жаль, па шэрагу абставін, не ўсе госці змаглі наведаць свята.

Мерапрыемства пачалося з прыему гасцей. У школу, на мерапрыемства быў запрошаны намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама С.В.Сарокаў, начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Н.У.Здрок, старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Л.М.Дубоўская, ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы, аднавяскоўцы.

Гісторыю стварэння музея расказаў Уладзімір Міхайлавіч Шахрай, які ў час збору экспанатаў для музея,  быў дырэктарам школы. Са словамі падзякі за захаванне гісторыі роднага краю звярнуўся наш зямляк Сяргей Вітальевіч Сарокаў. Словы ўдзячнасці  за нялёгкую працу захавання гісторыі роднага краю выказалі Валянціна Адамаўна Мурашка, Галіна Мікалаеўна Пупач, Галіна Барысаўна Крупеніч. Дырэктар школы Аляксандр Анатольевіч Маркавец зачытаў пісьмы гасцей, якія не змаглі прыехаць на свята.

Пасля мерапрыемства для гасцей была арганізавана экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей. Кожны з гасцей у час экскурсіі акунуўся у мінулае і сучаснае нашай роднай вёскі Дзяніскавічы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.