Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рабінавая алея

Дата: 22 октября 2018 в 16:21
Автор: Лось В. М.
430 просмотров

У кожнага чалавека ёсць блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна. На зямлі няма такога чалавека, які б не адчуў любоў да малой Радзімы, так як у кожнага павінен быць свой прытулак, дзе можна спыніцца і адпачыць.
У Год малой Радзімы кожны з нас імкнецца зрабіць свій родны куточак прыгажэйшым, больш любым сэрцу. З гэтай мэтай у школе рэгулярна праходзяць акцыі, працоўныя дэсанты, месячнікі. Вучні імкнуцца навесці парадак на школьным двары, на тэрыторыі парка, на месцах захавання і ўшанавання воінаў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яднаў усіх вучняў і работнікаў нашай школы. Своечасова рамантуецца агароджа вакол школы, зграбаецца сухае лісце. Не застаюцца без увагі і месцы баявой славы: Курган Славы і Брацкая магіла. Піянеры дружыны імя Колі Гойшыка і члены БРСМ своечасова ажыццяўляюць догляд за помнікамі: зграбаюць смецце і сухое лісце. На класных і інфармацыйных гадзінах кожны вучань гаворыць аб падзеях вайны і ведае кошт Вялікай Перамогі. Кожны з рабят імкнецца ўнесці ўклад у прыгажосць свайго роднага куточка, выказаць павагу тым, дзякуючы каму кожны з нас жыве пад мірным небам. Пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Віктара Міхайлавіча Лося было вырашана ў памяць загінуўшых аднавяскоўцаў высадзіць рабінавую алею да Брацкай магілы. Многія запытаюць: чаму рабіну? Адказ просты. Рабіна – сімвал маладосці і прыгажосці, і на працягу многіх гадоў будзе радаваць усіх аднавяскоўцаў і гасцей, а таямнічай сілай аберагаць пакой тых, хто загінуў за сваю Радзіму і мір на зямлі.

          З дня ў дзень хочацца любавацца роднымі краявідамі. Ад кожнага з нас залежыць гэтая мілая сэрцу прыгажосць. У кожным куточку Радзімы можна знайсці неабсяжныя краявіды, але сэрцу міла родная вёска, якую імкнецца кожны з нас зрабіць прыгадэйшай.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.