Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 7 октября 2019 в 11:15
Автор: Лось В. М.
244 просмотра

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Вучні 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па беларускай мове, гісторыі Беларусі, асновах сямейнага жыцця. У час заняткаў аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" дзеці рабілі падзелкі з паперы ў тэхніцы "квілінг". Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы. У час правядзення грамадска-карыснай працы вучні 5-9 класаў зграбалі сухое лісце на школьным двары. Сярод вучняў 1-5 класаў прайшла пазнавальная гульня "Хто хоча стаць міліянерам?". Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні гульні, спаборнічалі паміж сабой. Пераможцай стала Пачасуй Яўгенія, вучаніца 2 класа. Педагог-псіхолаг Таццяна Анатольеўна Сайка правяла з вучнямі 7-8 класаў занятак "Я вучуся валодаць сабой", у час якога рабяты выконвалі практыкаванні, заданні, накіраваныя на прафілактыку стрэса, агрэсіі. Для бацькоў праведзена кансультацыя "Праблемы насілля ў сям'і". Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю для рабят і іх бацькоў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.