Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ганаруся сваімі вядомымі землякамі

Дата: 23 января 2020 в 15:54, Обновлено 23 января 2020 в 16:46
Автор: Лось В. М.
614 просмотров

У школе праведзена гадзіна інфарміравання ШАГ 5 на тэму "Ганаруся сваімі вядомымі землякамі"

У час мерапрыемства вучні 8-11 класаў пазнаёміліся з асноўнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі ў Рэспубліцы Беларусь, вышэйшай з якіх з'яўляецца званне  "Герой Беларусі". Менавіта гэтае званне атрымалі 11 грамадзян Рэспублікі Беларусь.  Вучні 11 класа разам з класным кіраўніком Таццянай Іванаўнай Дзенісеня пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй кожнага, хто атрымаў званне "Герой Беларусі". Гэта Уладзімір Карват, Міхаіл Высоцкі, Міхаіл Савіцкі, Дар'я Домрачава і іншыя. Акрамя дзяржаўных узнагарод, увага ў нашай краіне удзяляецца і духоўнаму адраджэнню. Па выніках 2019 года прысуджана 5 прэмій "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны працоўныя калектывы, прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў. Таксама вучні пазнаёміліся з біяграфіяй вучоных, культурных дзеячаў, якія праславілі родную вёску Дзяніскавічы за яе межамі. Таццяна Іванаўна паведаміла рабятам аб кандыдатах і дактарах навук у розных сферах дзейнасці, якія нарадзіліся і жылі ў нашай вёсцы. Гэта браты Кляўчэні, Гардзей І.А., Рулінскі І.С., Швайка А.С., Пупач Г.М.,  Захарчэня Н.Ф. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Дубоўская Людміла Міхайлаўна. Яна паведаміла ўсім прысутным аб сваім сваяку Рулінскім І.С., які з'яўляўся кандыдатам сельскагаспадарчых навук, працаваў дэканам Горыцкай сельскагаспадарчай акадэміі. Напрыканцы мерапрыемства рабяты выказалі свае меркаванні, пажаданні наконт таго, што просты сельскі хлопчык ці дзяўчынка, дзякуючы намаганням і сіле волі, зможа дасягнуць вяршынь і праславіць сваю малую радзіму.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.