Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Будучыню Радзімы будаваць маладым

Дата: 21 мая 2020 в 15:30, Обновлено 21 мая 2020 в 15:49
Автор: Лось В. М.
446 просмотров

Гадзіна інфарміравання ШАГ 9 на тэму “Будучае Радзімы будаваць маладым” праведзена класнымі кіраўнікамі ў 8-11 класах.

Вучні 9 класа разам з класным кіраўніком Галінай Мікалаеўнай Гардзей абмяркоўвалі маладзёжны рух і маладзёжную палітыку ў Рэспубліцы Беларусь як цэласную сістэму мер прававога, арганізацыйнага, фінансава-эканамічнага, навуковага, інфармацыйнага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, развіцця патэнцыялу для іх самарэалізацыі. У час размовы вучні звярнулі ўвагу на тое, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заўсёды падкрэслівае, што ў краіне дзейнічае пераемнасць пакаленняў і гэта садзейнічае захаванню лепшых традыцый. Гэта дзіцячыя і мададзёжныя аб’яднанні, падтрымка таленавітай моладзі, традыцыі дзяржавы і іншыя.

Вучні 10-11 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Таццяны Іванаўны Дзенісеня вызначылі пытанні для абмеркавання, якія іх цікавілі асабліва:

  • маладзёжная палітыка і заканадаўства;
  • умовы для самарэалізацыі моладзі;
  • забеспячэнне занятасці моладзі.

Шмат гаварылася аб тым, якія ўмовы створаны для таго, каб моладзь вярталася ў сяло. Дружна прыйшлі да высновы: “Наша будучыня залежыць ад нашай ініцыятывы”.

Вучні 8 класа пад кіраўніцтвам Ларысы Іосіфаўны Новік абмяркоўвалі ўсе накірункі маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.  Настольнай кнігай для работы стала кніга “Я -  грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.