Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 21 декабря 2020 в 09:12, Обновлено 21 декабря 2020 в 09:48
Автор: Лось В. М.
126 просмотров

У суботу ва ўстанове прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах.

У рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" бацькі былі запрошаны на выхаваўчыя мерапрыемствы. Класны кіраўнік Берташ Н.Г правяла конкурсную праграму "Тата, мама, я - працоўная сям'я", дзе прынялі ўдзел бацькі са сваімі дзецьмі.

Класны кіраўнік Гардзей Г.М. запрасіла бацькоў на бацькоўскі рынг "Сямейныя праблемы. Як іх вырашаць?". На працягу мерапрыемства бацькі разглядалі розныя сямейныя сітуацыі, раіліся адзін з адным і сумесна знаходзілі шляхі вырашэння.

Таксама ў суботу працавала аб'яднанне па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі".  Дзеці займаліся вырабам кветак у розных тэхніках.

Настаўнік Швайка Т.У. правяла кансультацыю па беларускай мове. Вучні 11 класа працавалі над растаноўкай знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі, накіраваныя на прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.

Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Пераднавагодні турнір". 

Для вучняў 10 класаў арганізавана прафесійная падрыхтоўна. Рабяты наведалі Ганцавіцкі прафліцэй.

Шосты дзень пройшоў з карысцю для дзяцей і іх бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.