Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін

Дата: 22 декабря 2020 в 15:55, Обновлено 22 декабря 2020 в 16:09
Автор: Лось В. М.
159 просмотров

Ва ўстанове прайшла адзіная гадзіна інфарміравання для вучняў 8-11 ШАГ 4 на тэму “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”.

Класны кіраўнік Дрозд Н.А. разам з вучнямі 8 і 9 класаў разгледзелі і абмеркавалі інфармацыйны блок “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы”. У час гутаркі ўвага ўдзялялася развіццю малой радзімы, якая для вучняў – гэта прырода, родны дом, школа, родная вёска са сваімі гістарыснымі і культурнымі аб’ектамі, людзі, якія праславілі вёску бдалёка за яе межамі. Наталля Аляксандраўна паведаміла дзецям, якія мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню праводзяцца ва ўстанове адукацыі. Гэта конкурсы, праекты, фестывалі. Вучні разам з настаўнікам абмеркавалі прыказку “Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся”. Кожны паведаміў аб тым, якую ролю ён выконвае на дадзеным этапе свайго жыцця, якую карысць прыносіць сваёй сям’і, школе, вёсцы самастойна і аб’яднаўшыся са сваімі сябрамі.

      

          Вучні 10 і 11 класаў пазнаёміліся з дасягненнямі суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця. Класны кіраўнік Гардзей Г.М. пазнаёміла вучняў з развіццём кожнага рэгіёна краіны, з дасягненнямі кожнай з абласцей. Не застаўся без увагі і Ганцавіцкі раёе. Галіна Мікалаеўна паведаміла вучням аб развіцці раёна за час існавання суверэннай дзяржавы. Рабяты падзяліліся думкамі аб тым, як кім яны стануць, калі пакінуць школу, які змогуць унесці ўклад у развіццё роднай вёскі, сваёй малой радзімы.

Для вучняў 5-7 класаў  класныя кіраўнікі правялі ШАГ на тэму “Я і малая радзіма”. Класныя кіраўнікі паведамілі вучням аб развіцці сваёй роднай вескі на працягу многіх гадоў. Вучні 5 класа паведамілі аб сваіх бабулях і дзядулях, якія аказалі ўплыў на развіццё роднай вёскі. Дзеці паведамілі аб тым, як бабулі і дзядулі працавалі на калгасным полі, з’яўляліся перадавымі калгаснікамі і прадстаўлялі свой калгас на обласных і рэспубліканскіх дажынках. Вучні 6 класа не пакінулі без увагі подзвігі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, нашых аднавяскоўцаў, якія падаравалі нам мірнае неба над галавой. У 7 класе абмеркавалі сучаснае развіццё вёскі Дзяніскавічы і Ганцавіцкага раёна. У гульнявой форме дзеці замацавалі свае веды.

    

У час правядзення ШАГ кожны з рабят усвядоміў сваю значнасць у развіццё малой радзімы і сваёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.