Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 1 марта 2021 в 09:04, Обновлено 1 марта 2021 в 09:42
Автор: Лось В. М.
159 просмотров

Шосты школьны дзень ва ўстанове працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю.  У час занятка вучні паўтаралі пройдзены матэрыял, працавалі над тэстамі, рыхтаваліся да тэсціравання.

У час працы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” кіраўнік Карпеня Г.І. рассказала і наглядна паказала, як працаваць з аб’емнымі фігурамі. Дзеці разам з Галінай Іосіфаўнай вырабілі аб’ёмныя кветкі.

На секцыі па АФП дзеці займаліся ў спартыўнай зале, гулялі ў валейбол, настольны тэніс.

Прафарыентацыйная субота свабрала вучняў на выхаваўчае мерапрыемства. Класны кіраўнік 11 класа Швайка Т.У. правяла з вучнямі дыспут “Выбар прафесіі – погляд у будучыню”. У час мерапрыемства Таццяна Уладзіміраўна паведаміла вучням аб прафесіях, якія запатрабаваны на рынку працы ў нашай краіне, звярнула ўвагу на рабочыя спецыяльнасці. У сваю чаргу вучні выказалі свой пункт погляду, што выбіраць прафесію патрэбна па душы, па сваіх здольнасцях. Напрыканцы мерапрыемства вучні падзяліліся сваімі думкамі аб тым, кім яны хочуць стаць у будучым, так як выбар прафесіі ўжо не за гарамі.

Вучні 10  класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія праходзяць на базе  Ганцавіцкіага ліцэя.

Для вучняў 11 класа арганізавана прафесійная падрыхтоўка на базе кабінета інфарматыкі. Вучні разам з настаўнікам Лосем В.М. працавалі над паўтарэннем матэрыяла.

Асабліва цікавым у шосты школьны дзень было пасяджэнне школы піянерскага актыву “Лідар”, якое было арганізавана на базе Ганцавіцкага РЦДЮТ. Вучаніцы 6 класа Студзент Ульяна і Еўтуховіч Маргарыта  наведалі мерапрыемства. Дзеці прынялі ўдзел у занятках, конкурсах. Цікавым былі і зносіны з іншымі дзецьмі.

Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з вучнямі 8-9 класаў гадзіну зносін “Дарогі, якія мы выбіраем”.  У час занятка Таццяна Анатольеўна паказала вучням, як выбраць правільны шлях у жыцці, што неабходна рабіць і як сябе весці, каб пазбегнуць непрыемнасцей, каб пераадолець перашкоды.

Шосты дзень прайшоў для вучняў нашай школы з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.