Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 19 апреля 2021 в 10:18, Обновлено 19 апреля 2021 в 10:51
Автор: Лось В. М.
263 просмотра

У суботу ў школе былі арганізаваны і праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы.

Настаўнік Швайка Т.У. правяла кансультацыю па беларускай мове. Вучні 9 класа паўтарылі правапіс слоўнікавых слоў, пастаноўку знакаў прыпанку ў складаных сказах.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, гутаркі з бацькамі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з бацькамі кансультацыю “Сям’я – галоўная каштоўнасць жыцця”. Вераніка Вісарыёнаўна паведаміла бацькам аб галоўных каштоўнасцях у сям’і, якія аказваюць уплыў на фарміраванне асобы дзіцяці.

Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла прафілактычны занятак з вучнямі па правілах дарожнага руху “Я на дарозе”.

Вучні 11 класа арганізавалі і правялі акцыю “Ад удзячных праўнукаў”. Рабяты высадзілі туі каля Брацкай магілы. Працавалі ўсе актыўна. Хлопчыкі падрыхтавалі глебу для пасадкі, прынеслі вады. Пасадкай туй займаліся дзяўчынкі. Дзякуючы актыўнасці і імкненню рабят зрабіць родную вёску прыгажэйшай, у знак падзякі за мірнае неба, у хуткім часе туі былі пасаджаныя. Кожны парадаваўся за свій маленькі ўклад у вялікую справу.

   

Вучні 5-8 класаў прагледзелі фільм “Отец солдата” у рамках кінамарафона «Глядзі і памятай”. Рабяты ацанілі і абмеркавалі мужнасць, стойкасць галоўных герояў.

Заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы наведалі вучні 10 і 11 класаў. На базе Ганцавіцкага прафліцэя працавалі вучні 10 класа. Вучні 11 класа – на базе кабінета інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. паўтаралі пройдзены матэрыял, пытанні білетаў да экзаменаў.

Бацькоўская субота сабрала бацькоў на сустрэчу “Нястрачаная спадчына”. Удзельнікі гуртка “Юны экскурсавод” правялі для бацькоў экскурсію ў музей. Экскурсаводы пазнаёмілі бацькоў з бытам, які панаваў у нашых продках. Рабяты паведамілі аб прыладах працы, паведамілі, як працаваць на кроснах, збіць масла, зрабіць упрыгожванне на акно і ўпрыгожыць калыску для дзіцяці. Бацькоў зацікавіла адзенне нашых продкаў. Дзяўчынкі паведамілі, што у нашы продкі самі ткалі адзенне.  Святочнае адзенне упрыгожвалі стужкамі, вышывалі, адбельвалі.

Асабліва цікавым быў аповед пра драўлянае рала, якім аралі зямлю. Гэтая прылада выраблялася самім гаспадаром. Па акуратнасці прылады людзі судзілі аб ўменні гаспадара.

  

У суботу вечні 5-9 класаў прынялі ўдзел у раённых алімпіядах па вучэбных прадметах. Вучань 8 класа Карпеня Раман заняў 3 месца па біялогіі. Вучаніца 6 класа Еўтуховіч Маргарыта – 2 месца па беларускай мове і літаратуры.

Удзел у спаборніцтвах па шашкам прынёс добры вынік. Вучаніца 10 класа Швайка Вольга заняла 2 месца ў спаборніцтвах, а агульнакманднае месца – 3. Вінцуем з перамогай нашых вучняў.

Шосты дзень прайшоў з карысцю для дзяцей і бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.