Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 17 мая 2021 в 09:54, Обновлено 17 мая 2021 в 10:33
Автор: Лось В. М.
193 просмотра

Шосты школьны дзень у школе прайшоў з карысцю.

Настаўнік геаграфіі Новік Л.І. правяла прадметную кансультацыю. Рабяты паўтарылі пройдзены матэрыял, замацавалі размяшчэнне аб’ектаў на геаграфічнай карце.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” удзельнікі выраблялі калаж у тэхніцы квілінг.

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі заняткі. Кансультацыі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі занятак “Памылкі пры выбары прафесіі”. Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесій і суаднеслі свае асабістыя магчымасці  са сваёй будучай прафесіяй, якую яны выбралі. Вераніка Вісарыёнаўна напрыканцы занятка дала вучням парады, каб кожны мог выбраць сабе прафесію па сваім магчымасцям.

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Вучні 10 класа наведалі Ганцавіцкі прафліцэй, а вучні 11 класа працавалі на базе кабінета інфарматыкі. Рабяты разам з настаўніка Лосем В.М. замацоўвалі пройдзены матэрыял, працавалі па пытаннях білетаў да экзаменаў.

Вялікая Айчынная вайна пакінула след у сэрцы у кожна беларуса. Каб зберагчы мірнае неба, прыгожую Радзіму, ва ўстанове працягваецца кінамарафон “Гляді і памятай”, накіраваны на выхаванне высокіх каштоўнасцей, маральных якасцей кожнага вучня. У шосты школьны дзень вучні прагледзелі фільм “Возьму твою боль”. Рабяты у час прагляду фільма пазнаёміліся з жыццём і бытам людзей пасля вайны, з іх поглядамі, адносінамі да здраднікаў. Дзеці абмеркавалі пытанне: ці справядліва жывуць у грамадстве гэтыя здраднікі. Кожны з рабят выказаў свае меркаване.

У час конкурскай праграме “Народныя гульні” прынялі ўдзел бацькі разам са сваімі дзецьмі. Класны кіраўнік Новік Л.І. пазнаёміла бацькоў з такімі гульнямі, як “Вожый і мышы”, “Іванка”, “Птушкі ляцяць”, “Мароз” і інш. пагулялі на пляцоўцы ў гэтыя гульні. Весела прайшла гульня “Вожык і мышы”, бацькі-“вожыкі” лавілі дзяцей-“мышак”.

Шосты дзень у школе прайшоў весела і з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.