Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 20 сентября 2021 в 09:46, Обновлено 20 сентября 2021 в 10:09
Автор: Лось В. М.
168 просмотров

У суботу ва ўстанове праведзены бацькоўскі дзень

У суботу школу наведалі бацькі. Для іх арганізавалі практычны занятак "Захапленні нашых дзяцей". Бацькам было прапанавана зрабіць пано з паперы, фаміарама. На занятку ўсе працавалі дружна, размеркавалі паміж сабой абавязкі. Сумесная праца аб'яднала бацькоў. Хтосьці вырэзваў з паперы лістікі, хтосьці наклейваў іх на картон. У час занятку бацькі абмяркоўвалі, якім будзе выглядаць пано, якім колерам зрабіць кветкі. Кожны ўважліва і акуратна рабілі дэталі. Напрыканцы атрымаліся прыгожыя пано.

Педагог-псіхолагМірзаліева В.В. таксама правяла з бацькамі кансультацыю. Вераніка Вісарыёнаўна пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі псіхалагічнага развіцця першакласнікаў, дала парады бацькам, як пераадолець крызіс 7 гадоў.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага ліцэя.

Таксама каманда "Цінейджэры" прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?".

Шосты школьны дзень прайшоў для вучняў і іх бацькоў карысна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.