Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 27 сентября 2021 в 09:36, Обновлено 27 сентября 2021 в 09:48
Автор: Лось В. М.
153 просмотра

Шосты школьны дзень у школе, нягледзячы на воблачнае надвор’е, прайшоў з карысцю не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Настаўнік рускай мовы Галуза А.М. правяла з вучнямі 7 класа прадметную кансультацыю.. Вучні паўтарылі стылі мовы.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі 5-7 класаў трэнінг “Жыццё без канфліктаў”. Педагог прапанавала вучням канфліктныя сітуацыі, а затым разам знаходзілі шляхі вырашэння канфліктаў.

У прафарыентацыйную суботу класны кіраўнік Сайка Т.А. правяла пазнавальную гульню “Прафесія на літрару…”. У час гульні рабяты пазнаёміліся з рознымі сучаснымі прафесіямі, даведаліся, што іх вельмі шмат. Цікавым было практыкаванне:  на кожную літару алфавіта назваць прафесію. Удзельнікаў гэта так захапіла, што на кожную літару было названа не менш чым 5 прафесій. Напрыканцы гульні кожны падзяліўся марай, кім хоча стаць у будучым. Былі названы такія прафесіі, як  повар, будаўнік, настаўнік, стыліст і шмат іншых.

          Прафарыентацыя запрасіла вучняў 9 класа наведаць Ганцавіцкі прафліцэй, дзе вучні пазнаёміліся з прафесіямі, якія прапануе установа адукацыі, перспектывамі пасля заканчэння ліцэя.

          Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага ліцэя.

          Вучні школы не застаюцца раўнадушнымі да спартыўных спаборніцтваў. На базе нашай школы прайшоў футбольны турнір памяці Ф.Ф.Шайтара. Каманда юнакоў нашай школы саставіла канкурэнцыю іншым камандам з раёна. На жаль, юнакі не занялі прызавога месца, але атрымалі зарад бадзёрасці і шмат добрых эмоцый.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.