Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 1 ноября 2021 в 09:22, Обновлено 1 ноября 2021 в 09:29
Автор: Лось В. М.
121 просмотр

У суботу ў школе вучні прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, кансультацыях, акцыях.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі кансультацыю “Зрабі свой выбар”. Педагог звярнула ўвагу на індывідуальныя і псіхалагічныя магчымасці выбару будучай прафесіі.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Настаўнік хіміі Дрозд Н.А. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Наталля Аляксандраўна нагадала вучням валентнасці хімічных рэчываў, алгарытм рашэння задач.

Інтэлектуальная віктарына “Усё аб усім “ аб’яднала вучняў 4-7 класаў. Рабяты паказалі свае веды у вобласці літаратуры, культуры, мастацтва.  Віктарыну правяла класны кіраўнік Карпеня Г.І.

          Працоўная акцыя “Фарбы восені” запрасіла рабят у парк, школьны двор. З ахвотай дзеці падгрэблі апалую ліству, прыбралі смецце на школьным двары.

          Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.